Дыяген Лаэрцкі () — познеантычны гісторык філасофіі.
Факты біяграфіі Ніякіх дадзеных пра асобу і біяграфію Дыягена Лаэрцкага не захавалася. Невядомыя нават даты яго жыцця; прыблізная біяграфічная датыроўка магчымая толькі на падставе яго сачыненняў і як мяркуема, паказвае на канец II — пачатак III ст. н. э. Вызначана толькі тое, што ён жыў пасля пісьменніка Секста Эмпірыка (II—III ст.), якога Дыяген згадвае, і да пісьменніка Стэфана Візантыйскага (VI ст.), які цытуе трактат Дыягена.
Гэтак жа загадкава і яго геаграфічнае паходжанне (магчыма, ён ураджэнец кілікійскага Лаэрта). Нельга выключыць, што мы маем справу не з рэальным імем, а з псеўданімам, запазычаным з гамераўскага эпасу: і грэч. διογενής (народжаны ад Зеўса), і стар.-грэч. Λᾱερτιάδης (сын Лаэрта) — эпітэты Адысея.
Спасылкі Грэчаскі тэкст і англійскі пераклад
Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Філосафы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Гісторыкі філасофіі Катэгорыя:Філосафы III стагоддзя Катэгорыя:Постаці эліністычнай філасофіі Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнага Рыма