__NOTOC__

26 снежня — трыста шасцідзясяты (трыста шэсцьдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1566: Гарадзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ. 1805: Быў заключаны Прэсбургскі мір. 1825: Паўстанне дзекабрыстаў у Санкт-Пецярбургу, сталіцы Расійскай імперыі. 1925: Турцыя перайшла на Грыгарыянскі каляндар. 1926: Выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» кінарэжысёра Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас». 1933: Створана кампанія «Нісан мотар» (сучасн. назва з 1.6.1934). 1948: Адбыўся I з’езд Хрысціянскага аб’яднання беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі. 1968: Пачала трансляцыю Гродзенская абласная студыя тэлебачання. 1991: СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права. 2004: Катастрафічнае землетрасенне ў Індыйскім акіяне выклікала цунамі. 2004: Паўторнае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, перамогу атрымаў Віктар Юшчанка. 2025: Ізраіль першым з дзяржаў-членаў ААН афіцыйна прызнаў незалежнасць Самаліленда.

Нарадзіліся 1194: Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (пам. 13.10.1250) 1723: Фрыдрых Мельхіёр Грым, нямецкі публіцыст і дыпламат 1771: Жулі Клары, каралева-кансорт Іспаніі 1825: Фелікс Гопэ-Зейлер, нямецкі ўрач, хімік, фізіёлаг 1862: Карл Эдуард Сёэт, эстонскі паэт 1891: Алесь Вініцкі, беларускі гісторык (пам. 24.11.1972) 1891: Генры Мілер, амерыканскі пісьменнік і мастак (пам. 6.6.1980) 1893: Маа Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч (пам. 9.9.1976) 1893: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар (пам. 23.11.1970) 1930: Жан Фера, французскі спявак 1937: Уладзімір Гніламёдаў, беларускі літаратуразнавец 1938: Ніна Фёдараўна Сіляева, беларускі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі 1938: Саламон Снайдэр, амерыканскі вучоны ў галіне нейранавук 1940: Эдвард Прэскот, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2004) 1963: Ларс Ульрых, бубнач гурта Metallica

Памерлі

418: Зосіма, Папа Рымскі 1624: Сімон Марый, нямецкі астраном (нар. 20.1.1573) 1771: Клод Адрыян Гельвецый, французскі літаратар і філосаф (нар. 31.1.1715) 1827: Ян Давід Голанд, нямецкі кампазітар і дырыжор, кіраўнік нясвіжскай капэлы, выкладчык музыкі ў Віленскім універсітэце (нар. 17.3.1746) 1890: Генрых Шліман, нямецкі археолаг, які раскапаў старажытную Трою (нар. 6.1.1822) 1896: Эміль Генрых Дзюбуа-Рэймон, нямецкі фізіёлаг 1916: Яніс Розэнталс, латышскі мастак 1937: Антон Ждановіч, беларускі акцёр тэатра 1937: Мікалай Каспяровіч, беларускі этнограф і мовазнавец 1940: Баляслаў Пачопка, святар, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 1884) 1975: Станіслаў Кот, польскі гісторык культуры, палітычны дзеяч (нар. 22.10.1885) 1976: Леанід Ігнатавіч Бяда, заслужаны ваенны лётчык СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза (нар. 16.8.1920) 1979: Карл Хубух, нямецкі жывапісец 1999: Уладзімір Верамейчык, беларускі паэт, пісьменнік і публіцыст (нар. 1.11.1937) 1987: Фрыц Шахермайр, аўстрыйскі гісторык (нар. 10.1.1895) 2009: Іў Рашэ, французскі прадпрымальнік, заснавальнік карпарацыі «Yves Rocher» (нар. 7.4.1930) 2010: Альберт Гіёрса, амерыканскі фізік 2021: Эдвард Осбарн Уілсан, амерыканскі біёлаг

Святкуюць : Дзень незалежнасці і адзінства С26