__NOTOC__

26 чэрвеня — сто семдзесят сёмы (сто семдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 4: Тыберый і Агрыпа Пастумус адаптаваны Аўгустам. 684: Бенедыкт II становіцца 81-ым Папам Рымскім. 1295: Пшэмысл II заступіў на польскі каралеўскі сталец. 1863: У Вільні створаны Выканаўчы аддзел Літвы (Чырвоны ронд), цэнтр кіраўніцтва паўстаннем 1863—1864 гадоў, старшыня Якуб Гейштар, члены: К. Каліноўскі і У. Малахоўскі. 1889: Заснаваны горад Бангі, цяпер сталіца ЦАР. 1945: Прадстаўнікі 50 дзяржаў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 1960: Мадагаскар атрымаў незалежнасць ад Францыі. 1974: Выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой». 1977: Адбыўся апошні канцэрт Элвіса Прэслі.

Нарадзіліся

1726: Віктар Амадэй III, кароль Сардзінскага каралеўства і герцаг Савойскі (пам. 16.10.1796) 1730: Шарль Месье, французскі астраном (пам. 12.4.1817) 1735: Жазеф Дзюкро, французскі мастак 1763: Джордж Морленд, англійскі мастак 1908: Сальвадор Альендэ, прэзідэнт Чылі (пам. 11.9.1973) 1909: Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнавец, пісьменнік (пам. 1998) 1909: Жан Бертоль, французскі мастак і графік 1918: Элен Лійгер, эстонская актрыса 1927: Уладзімір Матыль, савецкі і расійскі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст 1941: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі 1944: Генадзь Зюганаў, расійскі палітык, лідар КПРФ 1950: Яак Ёала, эстонскі спявак 1954: Катрын Самба-Панза, часовы прэзідэнт ЦАР 1958: Таццяна Мушынская, беларуская паэтэса і тэатральны крытык 1963: Фарух Садулаевіч Рузіматаў, артыст балета 1963: Міхаіл Хадаркоўскі, расійскі прадпрымальнік 1993: Арыяна Грандэ, амерыканская спявачка, актрыса

Памерлі

363: Флавій Клаўдзій Юліян, рымскі імператар 1291: Элеанора Праванская, каралева Англіі 1810: Жазеф-Мішэль Мангальф'е, французскі вынаходнік 1819: Францішак Нарвайш, заслужаны прафесар вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце (нар. 15.1.1742) 1830: Георг IV, кароль Вялікабрытаніі і Гановера 1835: Антуан-Жан Гро, французскі мастак 1927: Арман Гіёмен, французскі мастак 1941: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (нар. 30.12.1904) 2004: От Ардэр, эстонскі паэт, пісьменнік 2010: Харальд Керэс, эстонскі астрафізік 2012: Нора Эфран, амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст 2016: Сяргей Альбертавіч Картэс, беларускі кампазітар 2018: Алесь Зайка, беларускі краязнавец

Святкуюць ААН: Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным зваротам ААН: Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў Азербайджан: Дзень узброеных сіл Беларусь: Дзень работнікаў пракуратуры Мадагаскар: Дзень незалежнасці Румынія: Дзень сцяга

626