Рух Палікота, РП () — ліберальна-антыклерыкальная палітычная партыя ў Польшчы.
Рух Палікота — фактычна персанальная партыя эксцэнтрычнага палітыка Януша Палікота. Пра стварэнне новай партыі было абвешчана летам 2010 года, калі Палікот канчаткова пасварыўся з кіраўніцтвам партыі Грамадзянская платформа. 6 кастрычніка 2010 года Палікот выйшаў з ГП і хутка стварыў Рух падтрымкі, які ў 2011 годзе быў перааформлены пад сучаснай назвай. Паводле першых вынікаў парламенцкіх выбараў 9 кастрычніка 2011 года партыя павінна ўвайсці ў Сейм Польшчы і стварыць даволі буйную (магчыма, трэцюю пасля Грамадзянская платформы і Закона і справядлівасці) фракцыюДзейны ўрад упэўнена перамагае ў Польшчы, але ў Сойм праходзіць і клоўнскі Рух Палікота, Наша Ніва (09.10.2011).
Асноўныя пункты праграмы партыі перад парламенцкімі выбарамі 2011 года: спыненне фінансавання рэлігійных арганізацый (перш за ўсё, каталіцкай царквы) спыненне дзейнасці каталіцкай царквы ў школах легалізацыя «партнёрскіх саюзаў» для гетэра- і гомасэксуальных пар легалізацыя абароту лёгкіх наркотыкаў легалізацыя абортаў раўнанне жаночых і мужчынскіх пенсій бясплатныя прэзерватывы і іншыя сродкі кантрацэпцыі бясплатны доступ у Інтэрнэт барацьба з бюракратыяй скасаванне Сената і памяншэнне ліку дэпутатаў Сейма да 360 падтрымка малога прадпрымальніцтва барацьба з бюджэтным дэфіцытам скарачэнне выдаткаў на войска
Катэгорыя:Палітычныя партыі Польшчы