Цэ́гла (, С.635) — штучны будаўнічы матэрыял у форме блокаў, зробленых з гліны, вапны, пяску і цэменту.

Блокі могуць быць розных памераў, аднак звычайныя суадносіны вышыні, шырыні і даўжыні — адпаведна 1:2:4. Для надання цэгле неабходных уласцівасцей (трываласці, устойлівасці да марозу і вільгаці) выкарыстоўваюцца разнастайныя метады: сушка, абпальванне, апрацоўка парай.

Гісторыя Цэгла з’яўляецца найбольш старажытным будаўнічым матэрыялам. Ужыванне абпаленай цэглы ў дойлідстве і будаўніцтве ўзыходзіць да часоў Старажытнага Егіпта, а таксама Вавілона і Рыма, дзе з яе выкладваліся складаныя канструкцыі, накшталт арак і скляпенняў. У Сярэднявеччы цэглу пачалі выкарыстоўваць і для дэкаратыўнага аздаблення будынкаў.

Гісторыя вырабу цэглы на Беларусі

Цагельні, адмысловыя прадпрыемствы па вырабу цэглы, на Беларусі ўтвараліся прынамсі ў тых мястэчках, дзе была гліна. У Мінску іх было каля 10. Амаль кожная цагліна пазначалася фірмовым кляймом гаспадара цагельні. Найбольш вядомымі былі цагельні Авербуха.

Станам на 1993 год у Беларусі дзейнічалі 116 цагельняў з аб’ёмам вытворчасці 2,3 млрд штук умоўнай цэглы ў год. Да 2000 года засталося ўсяго 53 заводы, а вытворчасць упала да 0,8 млрд штук у год. Станам на 2025 год у Беларусі крыху больш за 10 прадпрыемстваў вырабляюць цэглу.

Гл. таксама Плінфа Клінкерная цэгла

Спасылкі