Фрэнк (Франк) Капра (Франчэска Расарыа Капра, Фрэнк Расэл Капра; 18 мая 1897 — 3 верасня 1991) — амерыканскі і італьянскага паходжання, майстар бурлескнай камедыі, лаўрэат прэміі «Оскар» (1935, 1937, 1939).
Біяграфія Скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. Пачынаў як комік у нямых фільмах з Г. Лэнгданам, у т.л. «Дужы чалавек» (1926). Найлепшыя работы вылучаюцца арыгінальнасцю сюжэтаў, дасціпнасцю, свабоднымі дыялогамі, гумарам і прывабнасцю герояў («Гэта здарылася аднойчы ноччу», 1934; «Містэр Дзідс пераязджае ў горад», 1936; «З сбой не панясеш», 1938; за ўсе — прэмія «Оскар». У час Другой сусветнай вайны кіраваў (з рэжысёрам А. Літваком) стварэннем серыі мантажных фільмаў «Чаму мы ваюем», у т.л. фільма «Бітва за Расію» (1943).
Фільмаграфія 1934 — Гэта здарылася аднойчы ноччу 1938 — З сабой не панясеш 1946 — Гэтае цудоўнае жыццё
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру Катэгорыя:Прэзідэнты Амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшую рэжысёрскую працу Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар»