Навігацыя (navigatio, ад navigo — плыву на судне): Мараплаўства, суднаходства. Перыяд часу ў годзе, калі па мясцовых кліматычных умовах магчымае суднаходства. Асноўны раздзел суднакіравання, ў якім распрацоўваюцца тэарэтычныя абгрунтаванні і практычныя прыёмы кіравання суднаў.
На працягу шматлікіх стагоддзяў тэрмін навігацыя азначаў сукупнасць паказаных значэнняў. У XX стагоддзі, з развіццём навукі і тэхнікі, з'яўленнем паветраных суднаў, касмічных караблёў — новых аб'ектаў навігацыі, з'явіліся новыя сэнсавыя значэнні тэрміна. Цяпер, у агульным сэнсе, навігацыя — працэс кіравання некаторым аб'ектам (які мае уласныя сродкі перамяшчэння) у вызначанай прасторы перамяшчэння. Складаецца з двух асноўных частак: тэарэтычнае абгрунтаванне і практычнае ўжыванне метадаў кіравання аб'ектам; маршрутызацыя, выбар аптымальнага шляху руху аб'екта ў прасторы.
Віды навігацыі Астранамічная навігацыя — метад вызначэння каардынат суднаў і лятальных апаратаў, заснаваны на выкарыстанні радыёвыпраменьвання або светлавога выпраменьвання нябесных свяцілаў. Астраінерцыйная навігацыя — метад навігацыі касмічнага лятальнага апарату, пры якім камбінуюцца сродкі інерцыйнай навігацыі і астранамічнай навігацыі. Біянавігацыя — здольнасць жывёлін выбіраць напрамак руху пры рэгулярных сезонных міграцыях. Паветраная навігацыя — прыкладная навука аб дакладным, надзейным і бяспечным кіраванні ў паветры лятальных апаратаў. Інерцыйная навігацыя — метад вызначэння параметраў руху і каардынат аб'екта, які патрабуе знешніх арыенціраў або сігналаў. Інфармацыйная навігацыя — працэс праводу карыстальніка па лагічна звязаных дадзеных. Касмічная навігацыя — кіраванне рухам касмічнага лятальнага апарату. Марская навігацыя — асноўны падзел суднакіравання. Радыёнавігацыя — тэарэтычныя пытанні і практычныя прыёмы кіравання суднаў і лятальных апаратаў з дапамогай радыётэхнічных сродкаў і прыладаў. Спадарожнікавая навігацыя — практычнае ўжыванне сродкаў GPS/ГЛОНАСС для вызначэння месцазнаходжання і напрамку руху.
Спасылкі