Лу́дза (), да 1920 года Лю́цын () — невялікі горад у Латгаліі на ўсходзе Латвіі. Насельніцтва 10247 чалавек (2004). Горад перасякае траса міжнароднага значэння Рыга — Масква. Чыгуначная станцыя на лініі Рэзэкнэ — Вялікія Лукі.

Гісторыя

Сярэднявечча Сустракаецца інфармацыя, пра першую згадку Лудзы Іпацьеўскім летапісам пад 1174 года як горада Лучын. Аднак, Лучын названы летапісам горадам у Смаленскай зямлі і тоесны Лудзе быць не можа.

Да 1399 года тут пабудаваны замак, фарпост Лівонскага ордэна на ўсходзе.

У 1481 годзе войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі і зруйнавалі замак, ён быў адноўлены толькі ў 1525 годзе, а ў 1552 годзе зноў зруйнаваны маскоўцамі.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім 30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Люцын увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У часы Інфлянцкай вайны (1558—1582) мястэчка наведаў кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, па загаду якога замак умацавалі і размясцілі ў ім тысячную залогу. З XVI ст. тут існаваў драўляны касцёл (упамінаецца ў 1599 годзе).

У 1677 годзе Люцын увайшоў у склад Інфлянцкага ваяводства. У 1687 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касцёл (згарэў у 1736 годзе, адбудаваны ў 1738 годзе).

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Люцын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Люцынскага павета Віцебскай губерніManteuffel G. Lucyn // S. 462.. У 1777 годзе ён атрымаў статус горада ад расійскай імператрыцы Кацярыны II. 21 верасня 1781 года афіцыйна зацвердзілі гарадскі герб Люцына з ПагоняйПолное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое. Том XXI. — СПб, 1830. С. 271.. На 1881 год у горадзе было 754 будынкі, дзейнічалі касцёл, лютэранская кірха, царква, сінагога і 4 іўдзейскія малітоўныя дамы.

У Першую сусветную вайну 22 лютага 1918 года Люцын занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Люцын увайшоў у склад Беларускай ССР С. 20.. У 1920 годзе бальшавікі перадалі горад Латвіі. У 1922—1925 гадах у горадзе дзейнічала Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія.

У 1940 годзе Лудза апынулася ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 23 ліпеня 1944 года горада знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 2009 годзе Лудза стала цэнтрам края.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1864 год — 3530 чал., з іх 1200 каталікоў, 416 праваслаўных, 54 раскольнікі, 37 пратэстантаў і 1778 іўдзеяўPrzegląd Powszechny. Nr. 1, 1884. S. 34.; 1880 год — 5258 чал.; 1897 год — 5140 чал., з іх 1151 беларусаў, 678 рускіх, 237 латышоў, 228 палякаў, 22 украінцы, 11 немцаў і 2801 іўдзей XX стагоддзе: 1989 год — 11 853 чал., з іх 46,29% латышоў, 45,73% рускіх, 2,79% беларусаў, 1,75% украінцаў, 1,27% палякаў, 0,62% літоўцаў і 1,55% іншых XXI стагоддзе: 2016 год — 8718 чал.

Культура Дзейнічае Лудзенскі краязнаўчы музей.

Славутасці Замак (XIV ст.) Капліца Святога Тадэвуша (1738) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1938—1993) Лютэранская кірха (1872) Малельня стараверская (1923) Сінагога (XIX ст.) Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1843—1845)

Галерэя

Вядомыя асобы Антоні Фердынанд Асяндоўскі (1878—1945) — польскі пісьменнік. Карл Іванавіч Багдановіч — геолаг і падарожнік. Акадэмік Польскай Акадэміі навук. Мікалай Аляксандравіч Збіткоўскі (1884-?) — беларускі батанік. Міхась Калінін — беларускі мастак. Мікола Панькоў (1911—1995) — беларускі грамадскі дзеяч. Дайніс Крыштапанс (нар. 1990) — латышскі гандбаліст.

У Лудзе пахаваная беларуская пісьменніца Вольга Нікановіч-Сахарава (1884—1943).

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада Гарадскі турыстычны сайт Гісторыя горада Кирилл Ладутько В поисках утраченного // СБ-Беларусь Сегодня

Катэгорыя:Гарады Латвіі Катэгорыя:Лудзенскі край