Бярозавая губка, губа бярозавая (Piptoporus betulinus) — губавы базідыяльны грыб сямейства .
Апісанне thumb|left|Гіменафор Пладовыя целы аднагадовыя, мясістыя, без ножкі, памерам 10-20 × 2-6 см, спачатку амаль шарападобнай, затым падковападобнай формы, шэра-карычневага колеру, з тоўстым адагнутым уніз краем, прымацаваны бокам да субстрату. Паверхня гладкая, белаватая, пазней шэрая, жаўтаватая або бледна-бурая. Тканка белая, мяккая, потым коркавая. Мякаць з горкім густам і моцным грыбным пахам. Гіменафор трубчасты. Тубачкі даўжынёй да 8 мм, спачатку белыя, з часам жаўцеюць. Поры круглаватыя, таўстасценныя, спачатку белага, затым шэра-карычневага колеру. Споры 5-7 × 1,5-2 мкм, бясколерныя, цыліндрычныя, сагнутыя, з гладкай паверхняй. Базідыі двух-або чатырохспоравыя.
Экалогія Сапратроф і паразіт (дрэваразбуральнік). Расце ў лісцевых і хвойных лясах адзіночна ці групамі на адмерлых і жывых (зрэдку) ствалах бярозы, ламаччы, сухастоі, пнях, нарыхтаванай драўніне. Выклікае жоўта-бурую гніль дэструктыўнага тыпу.
Гаспадарчае значэнне Зніжае выхад дзелавой драўніны.
З грыба была вынятая поліпарэнавая кіслата — біялагічна актыўнае рэчыва з ярка выяўленым супрацьзапаленчым дзеяннем, якое не саступае па сіле картызонуШиврина А. Н., Низковская О. П. и др. Биосинтетическая деятельность высших грибов. Л., 1969.
Грыб лічыцца неядомым з-за жорсткай мякаці.
Літаратура Бярозвая губка // Jordan M. The Encyclopedia of Fungi of Britain and Europe — 2004. — С. 93. — 384 с. — ISBN 0711223785
Катэгорыя:Фамітапсідавыя Катэгорыя:Неядомыя грыбы