__NOTOC__ 25 верасня — дзвесце шэсцьдзесят восьмы (дзвесце шэсцьдзесят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 275: Рымскі сенат абвясціў Марка Клаўдзія Тацыта імператарам пасля смерці Аўрэліяна. 1396: Адбылася бітва пад Нікопалем — апошняя, да XVI ст., спроба Заходняй Еўропы процістаяць турэцкай экспансіі. 1493: Хрыстафор Калумб пачаў другое падарожжа да берагоў Амерыкі. 1799: Войскі Суворава пераправіліся цераз Чортаў мост падчас Швейцарскага паходу. 1854: Пачалася аблога Севастопаля падчас Крымскай вайны (1853—1856). 1920: Заснаваны Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж. 1921: У Празе пачалася Першая Усебеларуская канферэнцыя. 1924: Здарыўся напад на цягнік каля Лунінца, акт бальшавіцкіх дыверсантаў на тэрыторыі Польшчы. 1943: Савецкія войскі занялі Смаленск. 1956: Пачатак эксплуатацыі першага Трансатлантычнага тэлефоннага кабелю (TAT-1). 1971: У Брэсце пачаў працу мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць—герой». 1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Харватыяй. 2016: Завяршыўся турнір «Шанхай Мастэрс» па снукеры, пераможцам стаў кітаец Дзін Цзюньхуэй.

Нарадзіліся

1711: Цяньлун, кітайскі імператар 1765: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар (пам. 15.10.1833) 1771: Мікалай Раеўскі, рускі военачальнік, герой бітвы пры Барадзіно (пам. 1829) 1875: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (пам. 16.9.1940) 1887: Уільям Фолкнер, амерыканскі пісьменнік, празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 6.7.1962) 1902: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык (пам. 1942) 1903: Марк Ротка, амерыканскі мастак (пам. 25.2.1970) 1906: Дзмітрый Шастаковіч, савецкі кампазітар і грамадскі дзеяч 1913: Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік 1914: Аўген Смаршчок, праваслаўны святар, адзін з ініцыятараў і арганізатараў БАПЦ у Бельгіі, старшыня Саюза Беларусаў у Бельгіі (пам. 25.9.1984) 1938: Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзеяч беларускай дыяспары ў Латвіі 1938: Эн Тарта, эстонскі грамадскі і палітычны дзеяч 1944: Майкл Дуглас, амерыканскі акцёр 1950: Бернар Ле Кок, французскі акцёр 1951: Марк Хэміл, амерыканскі акцёр

Памерлі

1392: Сергій Раданежскі, рускі рэлігійны дзеяч, прылічаны да святых РПЦ 1534: Клімент VII, Папа Рымскі 1536: Ян Секунд, нідэрландскі паэт 1626: Лансэлот Эндрус, англіканскі біскуп і перакладчык Бібліі. 1777: Іаган Генрых Ламберт, нямецкі фізік і філосаф 1849: Іаган Штраус (бацька), аўстрыйскі кампазітар, скрыпач і дырыжор 1865: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч 1898: Габрыель дэ Мартылье, французскі археолаг 1898: Тэадор Рыхтэр, нямецкі хімік 1949: Анры Шарль Манген, французскі мастак 1965: Міхась Маскалік, беларускі хадэцкі дзеяч, уніяцкі святар (нар. 18.3.1903) 1970: Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменнік 1983: Мар’ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч (нар. 14.9.1904) 1984: Аўген Смаршчок, праваслаўны святар, адзін з ініцыятараў і арганізатараў БАПЦ у Бельгіі, старшыня Саюза Беларусаў у Бельгіі (нар. 25.9.1914) 1987: Мэры Астар, амерыканская актрыса 2014: Яак Ёала, эстонскі спявак

Святкуюць Мазамбік, Дзень Узброеных Сіл.

925