__NOTOC__
25 ліпеня — дзвесце шосты (дзвесце сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 306: Канстанцін Вялікі быў абвешчан Аўгустам. 1261: Візантыйцы адваявалі ў крыжакоў Канстанцінопаль. 1410: Войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэна, горада Марыенбурга. 1434: Уладзіслаў III Варненчык каранаваны на польскі сталец. 1662: У Маскве пачаўся Медны бунт. 1687: Іван Мазепа быў абраны гетманам Украіны 1812: Пачатак боя пад Астроўна падчас Айчыннай вайны 1812 года. 1826: Выкананне смертнага прысуда пяцёрым дзекабрыстам. 1853: У Мінску створана першая прафесійная пажарная каманда. 1917: У Мінску скончыўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый (пач. 21.7.1917). 1944: Савецкія войскі вызвалілі Нарву ад нямецкіх захопнікаў. 1992: Пачаліся Алімпійскія гульні ў Барселоне. 1993: У Лідзе паставілі помнік Францыску Скарыну. 2004: Паводка ў Мінску, затопленыя цэнтральныя вуліцы на месцы колішняга рэчышча ракі Няміга.
Нарадзіліся
975: Цітмар Мерзебургскі, нямецкі храніст 1109: Афонсу I Вялікі, першы кароль Партугаліі 1734: Уэда Акінары, японскі пісьменнік 1840: Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і педагог (пам. 27.7.1903) 1849: Рычард Лідэкер, англійскі натураліст, геолаг 1856: Апалінарый Васняцоў, рускі мастак (пам. 23.1.1933) 1875: Эдвард Джэймс Корбет, брытанскі паляўнічы на тыграў-людаедаў, пісьменнік і натураліст, арганізатар аховы драпежных жывёлін 1894: Уолтэр Брэнан, амерыканскі акцёр (пам. 21.9.1974) 1894: Гаўрыла Прынцып, cербскі нацыяналіст, які забіў эрцгерцага Франца Фердынанда і яго жонку, што стала нагодай для развязвання 1-й сусветнай вайны (пам. 28.4.1918) 1900: Энрыке Амарым, уругвайскі пісьменнік 1903: Мікалай Несцяровіч, вучоны ў галіне дэндралогіі, акадэмік Акадэміі навук Беларусі 1910: Генадзь Цітовіч, беларускі дзеяч харавога мастацтва, кампазітар, дырыжор, фалькларыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага хору Беларусі (пам. 21.6.1986) 1917: Міхаіл Барысенка, вучоны і канструктар у галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Герой Сацыялістычнай Працы (пам. 12.01.1984) 1912: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (пам. 14.9.1937) 1912: Каміль Лотак, чэшскі мастак 1921: Ліянель Тэрай, французскі альпініст 1922: Джон Гудэнаф, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1922: Ісаак Ваксман, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (загінуў 19.12.1943) 1929: Васіль Шукшын, рускі пісьменнік, кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст (пам. 2.10.1974) 1932: Пол Джозеф Уайц, амерыканскі лётчык-астранаўт 1934: Клод Зідзі, французскі кінарэжысёр 1937: Аляксандр Беразоўскі, архітэктар (пам. у 1994). 1937: Дзмітрый Смольскі, беларускі кампазітар і педагог 1947: Аляксандр Мілінкевіч, беларускі палітык 1949: Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч, беларускі філосаф 1952: Эдуарду Соту дэ Мора, партугальскі архітэктар 1954: Валянціна Аколава, беларуская паэтэса, перакладчыца 1976: Цімур Муцураеў, чачэнскі бард 1983: Нірмал Пурджа, непальскі альпініст
Памерлі
306: Канстанцый I Хлор, імператар рымскі 1032: Канстанцыя Арльская, каралева Францыі 1492: Інакенцій VIII, Папа Рымскі 1861: Ёнас Фурэр, 1-ы прэзідэнт Швейцарыі 1877: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральніка «Слоўніка беларускай мовы» (нар. 26.9.1788) 1934: Нестар Махно, украінскі анархіст 1945: Станіслаў Грынкевіч, беларускі урач, пісьменнік, культурны, грамадскі і палітычны дзеяч (нар. 2.2.1902) 1955: Ісак Дунаеўскі, савецкі кампазітар 1980: Уладзімір Высоцкі, рускі паэт, артыст і спявак 1984: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік (нар. 26.11.1930) 1996: Мікаэл Тарывердыеў, расійскі кампазітар (нар. 15.8.1931) 1997: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса (нар. 20.9.1903) 2001: Дзяніс Хвастоўскі, беларускі паэт 2006: Янка Брыль, беларускі пісьменнік (нар. 4.8.1917) 2008: Міхаіл Пугаўкін, савецкі акцёр (нар. 13.7.1923) 2019: Беджы Каід Эс-Себсі, прэзідэнт Туніса
Святкуюць Беларусь: Дзень пажарнай службы Галісія, Іспанія: Дзень Галісіі Туніс: Дзень Рэспублікі Пуэрта-Рыка, ЗША: Дзень Канстытуцыі
725