Вітэнберг (Лютэрштат) () — акруговы горад (ням. Kreisstadt) у Германіі, Саксонія-Ангальт, на рацэ Эльба. Размешчаны ў 100 км ад Берліна, і ў 70 км ад Лейпцыга. У 16 м стагоддзі з’яўляўся буйным цэнтрам культурнага і палітычнага жыцця Германіі, адыграў прыкметную ролю ў пачатку Рэфармацыі, з’яўляўся месцам дзейнасці Марціна Лютэра, Філіпа Меланхтана і Лукаса Кранаха, а таксама сям’і вядомых сярэднявечных юрыстаў Карпцовых. Мясцовыя славутасці Лютэрхаус, Меланхтанхаус і Замкавая царква (ням. Schlosskirche) ўнесены ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. З’яўляўся цэнтрам княства Саксон-Вітэнбергскага, у 16-м стагоддзі ў Вітэнбергу знаходзілася рэзідэнцыя курфюрста Саксонскага.

49,2 тыс. жыхароў (1991).

Хімічная, гумовая, электратэхнічная прамысловасць. Універсітэт. Упершыню згадваецца ў 1180.

Клімат Сярэднегадовая тэмпература +8,7 градусаў Цэльсія. Студзень −0,8, красавік +7,9, чэрвень +16,6, верасень +14, снежань +0,8.

Ападкі 563 мм.

Насельніцтва Год Насельніцтва 1500 2.000 1532 4.500 1791 4.860 1792 4.703 1793 4.662 1794 4.617 1814 4.727 1826 6.725 1834 8.107 1846 10.283 Год Насельніцтва 1875 12.479 1880 13.448 1885 13.836 1890 14.443 1895 16.479 1900 18.345 1905 20.331 1910 22.419 1925 24.160 1939 35.130 Год Насельніцтва 1946 41.304 1950 49.852 1964 46.828 1971 47.323 1981 53.874 1989 51.754 1990 49.682 1995 53.207 2000 49.643 2005 47.805 Год Насельніцтва 2008 47.695

Гарады-пабрацімы Гётынген, Германія, з 1988 Брэтэн, Германія, з 1990 Спрынгфілд, Агая, ЗША, з 1995 Бекешчаба, Венгрыя, з 1999 Хадэрслеў, Данія, з 2004.

Вядомыя асобы Лукас Кранах Малодшы (1515—1586) — нямецкі жывапісец

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Саксоніі-Ангальт Катэгорыя:Гарады на Эльбе