Я́бланец, Ябланец-над-Нісаў, Ябланец-над-Нісай (, ) — горад у Чэхіі, на рацэ Ныса-Лужыцка; другі па велічыні ў Ліберэцкім краі. Адміністрацыйны цэнтр раёна Ябланец-над-Нісай.
Насельніцтва 44,8 тыс. жыхароў (2007).
Здаўна развіта шкляная прамысловасць (вытворчасць тэхнічнага шкла і біжутэрыі на заводзе «Ябланекс»). Машынабудаванне, лёгкая (баваўняная) і хімічная прамысловасць.
Ябланец упершыню згадваецца як вёска ў 1356. Вытворчасць біжутэрыі распачата тут у XVIII стагоддзі. Па ўказе аўстрыйскага імператара Франца II вёска Ябланец атрымала ў 1806 статус гарадскога паселішча; 28 сакавіка 1866 Ябланец стаў горадам. У XIX стагоддзі Ябланец квітнеў дзякуючы шкляной прамысловасці, але ўжо на пачатку XX стагоддзя прыйшоў у заняпад; насельніцтва горада значна скарацілася; у 1930-х вытворчасць біжутэрыі была прыпынена.
28 кастрычніка 1918 года Чэхаславакія абвясціла пра сваю незалежнасць ад Аўстра-Венгрыі. Раніцай 11 снежня горад быў заняты чэшскімі войскамі з Млада-Баляслава. Нямецкі Фольксвер не аказаў супраціўлення. Па перапісу насельніцтва 1930 года 79,5 % жыхароў горада былі нямецкага паходжання ці гаварылі на нямецкай; 16,5 % чэшскага паходжання ці гаварылі на чэшскай мове. Па перапісу 2001 года суадносіны складаюць 1,5 % да 92,5 %.
У кастрычніку 1938 горад быў заняты войскамі гітлераўскай Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны пачалося адраджэнне ябланецкай шкляной прамысловасці.
Горад з’яўляецца цэнтрам турызму і спорту (маюцца плавальны басейн, чатыры стадыёна, з якіх адзін хакейны, 13 спартыўных залаў і 16 спартыўных пляцовак). Злучаны трамвайнай лініяй з суседнім горадам Ліберэц.
Ябланец вядомы сваімі архітэктурнымі збудаваннямі першай паловы XX стагоддзя, а таксама царквой Святога Духа ў стылі барока.
Насельніцтва
Год1869188018901900191019211930Насельніцтва12 70515 56022 83331 99343 24239 14750 084 Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2010 Насельніцтва32 74936 11636 67942 17945 93745 26646 439
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама LIAZ
Спасылкі Ябланец-над-Нісаў — Культурна-інфармацыйны цэнтр Даведнік па горадзе Гісторыя горада
Катэгорыя:Гарады Ліберацкага края