Міхаіл Іванавіч Старавойтаў () — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012).
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1974 годзе. У 1974—1977 гадах вучыўся ў аспірантуры (навуковы кіраўнік — акадэмік Іларыён Ігнаценка). З 1977 года працаваў ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце: у 1988—1992 і 1998—2004 гадах — дэкан гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, у 1992—1998 гадах — дэкан гісторыка-юрыдычнага факультэта. У 2004—2006 гадах і з 2009 года працаваў дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У 2006—2009 гадах — дактарант БДУ.
Памёр 23 мая 2026 года ў Гомелі.
Навуковая праца Даследаваў пытанні грамадска-палітычнай і нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі і Гомельшчыны ў XX стагоддзі.
Бібліяграфія Методическое пособие по изучению в курсах истории СССР и БССР ведущей роли рабочего класса в строительстве социализма и коммунизма / Г. С. Евдокименко, М. И. Старовойтов, А. А. Рубан; Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Гомельский государственный университет. — Гомель : ГГУ, 1986. — 53 с. (у суаўтарстве з Гергіем Еўдакіменка і Анатолем Рубанам). Гомельщина многонациональная (20-30-е годы XX века) / В. П. Пичуков, М. И. Старовойтов; Гомел. гос. ун-т им. Ф.Скорины, Упр. культуры Гомел. облисполкома. — Гомель : ГГУ, 1999. — Вып. 1. — 233 с. (у суаўтарстве з Віктарам Пічуковым). Гомельщина многонациональная (20-30-е годы XX века) / А. И. Зеленкова, М. И. Старовойтов; Гомел. гос. ун-т им. Ф.Скорины, Упр. культуры Гомел. облисполкома. — Гомель : ГГУ, 2000. — Вып. 2. — 155 с.(у суаўтарстве з Алай Зелянковай). Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины: исторический очерк / М. И. Старовойтов, А. И. Зеленкова, М. П. Савинская; Министерство образования Республики Беларусь. — Гомель : ГГУ, 2005. — 359 с.(у суаўтарстве з Марынай Савінскай і Алай Зелянковай). История Беларуси / Н. М. Пурышева, М. И. Старовойтов. — Минск : ТетраСистемс, 2009. — 159 с. (у суаўтарстве з Наталляй Пурышавай) перавыдадзена двойчы ў 2010 і 2011 гадах. Демографическая характеристика малых и средних городских поселений Беларуси / Д. Г. Лин, И. Н. Сафонова, М. И. Старовойтов; Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины». — Гомель : ГГУ, 2009. — 118 с. (у суаўтарстве з Дмітрыем Лінам і Інай Сафонавай).
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы ГДУ імя Ф. Скарыны