Кхмеры () — народ, асноўнае насельніцтва Камбоджы. Жывуць таксама на поўдні В’етнама і паўночным усходзе Тайланда. У В’етнаме фарміруюць найбуйнейшую ў гэтай краіне этнічную меншасць. Агульная колькасць — 16 305 200 чалавек (2022 г.)Khmer
Гісторыя кхмераў прасочваецца з эпохі дзяржавы Фунань, заснаванай згодна з паданнем індыйскім брахманам. З Індыі былі запазычаны асноўныя рэлігіі — індуізм (да XIV ст.) і будызм. Але генетыкі не знайшлі актыўнага ўнёску індыйцаў у генетычнай спадчыне сучасных кхмераў. Мяркуецца, што іх прамымі продкамі былі першыя людзі сучаснага тыпу, якія дасягнулі Паўднёва-Усходняй Азіі ў глыбокай старажытнасці. Калыскай кхмерскага народа сталі ніжняе і сярэдняе рэчышчы Меконга.
Карані многіх традыцый кхмерскай архітэктуры, выяўленчага мастацтва, літаратуры і музыкі паходзяць з перыяду Кхмерскай імперыі, магутнай дзяржавы сярэднявечча з цэнтрам у Ангкоры. Тым не меней, вялізарны ўплыў на лёс кхмерскага народа аказалі трагічныя падзеі другой паловы XX ст. — грамадзянская вайна, дыктатура чырвоных кхмераў, сацыялістычныя пераўтварэнні, якія разбурылі традыцыйнае грамадства, прывялі да гібелі і збяднення значных пластоў насельніцтва, складання кхмерскай эміграцыі далёка ад межаў традыцыйнага рассялення. У нашы дні адбываецца паступовае адраджэнне кхмерскай культуры.
Ангкор, сталіца Кхмерскай імперыі, уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і з’яўляецца адным з найбольш наведваемых помнікаў культуры ў свеце.
Паходжанне Кхмеры — народ аўстраазіяцкай моўнай групы, распаўсюджанай у трапічных рэгіёнах ад Індастана да Паўднёва-Кітайскага мора. У мінулым лічылася, што аўстраазіяты першасна фарміраваліся звонку ад Паўднёва-Усходняй Азіі і прыйшлі на тэрыторыю Камбоджы і паўднёвага В’етнама пазней за аўстранезійцаўCambodian history. Высоўваліся 2 асноўныя гіпотэзы міграцыі — з Паўднёвай Азіі і Усходняй Азіі. У нашы дні паўднёваазіяцкая гіпотэза састарэла. Усходнеазіяцкая гіпотэза паступова пераглядаецца, але з’яўляецца актуальнайIlia Peiros Some thoughts on the problem of the Austro-Asiatic homeland. Разам з ёю высоўваецца гіпотэза аб паходжанні аўстраазіятаў непасрэдна з Паўднёва-Усходняй Азіі. Радзімай продкаў кхмераў і монаў можа быць рэчышча ракі МеконгPaul Sidwell The Austroasiatic central riverine hypothesis. Гэта гіпотэза часткова падтрымліваецца генетычнымі даследаваннямі, якія дэманструюць значную генетычную разнастайнасць кхмераў, іх адрозненні ад суседніх народаў, чые продкі прыйшлі з поўначы. Генетыкі мяркуюць, што кхмеры — прамыя нашчадкі найстаражытнейшай хвалі міграцыі людзей сучаснага тыпу ў Паўднёва-Усходнюю АзіюZhang, X., Qi, X., Yang, Z. et al. Analysis of mitochondrial genome diversity identifies new and ancient maternal lineages in Cambodian aborigines. Nat Commun 4, 2599 (2013).
З пачатку нашай эры на тэрыторыі сучаснай Камбоджы фарміраваліся дзяржаўныя ўтварэнні, якія гуртавалі насельніцтва. Адной з першых дзяржаў была Фунань, дзе сучаасныя даследчыкі выяўляюць кхмерскі элемент. Кхмерскі характар мелі дзяржава Чэнла і асабліва Ангкорская імперыя. Аднак з перыяду Фунані ў Паўднёва-Усходняй Азіі быў заўважны культурны ўплыў з Індыі, распаўсюджванне індуізму і будызму. Згодна з паданнем, заснавальнікам дзяржаўнасці быў індыйскі брахман Каўндын’я, які ажаніўся з дачкой мясцовага валадара-цмокаEARLY HISTORY OF CAMBODIA AND THE KHMERS. Тым не меней, генетыкі не прасочваюць актыўны ўнёсак выхадцаў з Індыі ў генетычнай спадчыне кхмераў.
Культура
Заняткі міні|Апрацоўка палеткаў з дапамогай буйвалаў Галоўным традыцыйным заняткам кхмераў з’яўляецца сельская гаспадарка. Прычым, галоўная сельскагаспадарчая культура — рыс. Яго культываванне пачалося болей за 2000 гадоў таму. Першапачаткова вырошчваліся сухадольныя сарты, прыдатныя для ляднай сістэмы земляробства. Каля 1500 гадоў таму рыс пачалі вырошчваць і на абрашаемых палеткахRice production in Cambodia. Edited by H. J. Nesbitt. У перыяд Ангкорскай імперыі складаныя ірыгацыйныя збудаванні на поўнач ад возера Танлесап дазвалялі карміць насельніцтва вялікага горада, якое дасягала 700—900 тысяч чалавекThe Ancient City of Angkor Wat Had a Population Larger Than Modern-Day Boston, According to New Archaeological Researc. У нашы дні існуе шмат акультураных відаў рысу, у тым ліку шматгадовых, сярэднетэрміновых і кароткатэрміновыхCambodia’s rich rice history.
Метады вырошчвання рысу залежаць ад умоў канкрэтнай мясцовасці. У сухіх раёнах большасць палеткаў узворваюць з дапамогай адвальнага плуга, запрэжанага 2 воламі, калі глеба вільготная ці затопленая. Звычайна гэта адбываецца ў маі ці чэрвені. Глеба ўзворваецца на глыбіню 70 — 100 мм. Часам такая апрацоўка патрабуе паўтарэння праз некалькі тыдняў. Потым палеткі барануюць. У абрашаемых раёнах палеткі ўзворваюць ад лютага да мая. З-за высокай вільготнасці працэс сяўбы на іх болей хуткі, да таго ж у плуг запрагаюць моцных буйвалаўRice farming in Cambodia: A beginner’s guide . Сяўба і збор ураджаю — ручная праца. У якасці ўгнаення выкарыстоўваюць гной буйной рагатай жывёлы.
Для асабістых і камерцыйных патрэб таксама вырошваюць кукурузу, бананы, шаўкоўніцу, тытунь, какосавую пальму, цукровы трыснёг, гевею і г. д. Жывёлагадоўля мае дадатковае значэнне ў параўнанні з земляробствам. Трымаюць хатнюю птушку, буйную рагатую жывёлу, свінняў, авечак і інш. Дзякуючы вялікай плошчы лясоў, значную ролю адыгрывае лясная гаспадаркаCambodia — Fao.org. Традыцыйна лясныя масівы каля вёсак кіруюцца абшчынамі. Яны забяспечваюць мясцовых насельнікаў драўнінай, ядомымі і лекавымі раслінамі, у іх палююць дзікіх жывёл. Так, на паўднёвым усходзе Камбоджы здабываюць лясных павукоўThe Cambodian Tarantula Hunters. У далёкім мінулым кхмеры славіліся ловам сланоў, якіх потым выкарыстоўвалі ў ваеннай справе, для транспартыроўкі цяжкіх грузаў, на будаўніцтве. У нашы дні ў Камбоджы засталося каля 70 свойскіх сланоўSUPPORT FOR CAMBODIA’S LAST CAPTIVE ELEPHANTS & THEIR MAHOUTS.
Традыцыйна кхмеры не вылучалі рыбалоўства як асобны занятак. Доўгі час час ён з’яўляўся спецыялізацыяй кітайцаў, в’етаў і чамаў, што сяліліся сярод іхAndré Leroi-Gourhan, Jean Poirier Ethnology of Indochina. Тым не меней, лоў рыбы — важная дапамога ў забеспячэнні харчам для сялянскіх сем’яў асабліва ўздоўж ракі Меконг і возера Танлесап. Часцей кхмеры ловяць рыбу ў вільготны сезон падчас паводак. Гэтым займаюцца людзі ўсіх узростаў і полаў. Для лову выкарыстоўваюць плеценыя бамбукавыя пасткі ў форме кашоў, радзей — сеткі. У абрашальных раёнах папулярны лоў на затопленых рысавых палеткахTraditional use and availability of aquatic biodiversity in rice-based ecosystems.
Некаторыя рамесныя заняткі вылучыліся ў прафесіі ўжо ў перыяд Ангкорскай імперыі, дзе існавалі асобныя металургічныяMitch Hendrickson, Stéphanie Leroy, Quan Hua, Phon Kaseka, Voeun Vuthy Smelting in the Shadow of the Iron Mountain: Preliminary Field Investigation of the Industrial Landscape around Phnom Dek, Cambodia (Ninth to Twentieth Centuries a.d.) і керамічныяWONG WAI YEE A Preliminary Study on some Economic Activities of Khmer Empire: Examining the Relationship between the Khmer and Guangdong ceramic Industries during the 9th-14th Centuries прадпрыемствы. З XIII ст. развіваліся шаўкаводства і вытворчасць шоўку. Кхмеры славуты вытворчасцю залатога шоўку з коканаў мясцовага віда шаўкапрадаCAMBODIAN CRAFTSMANSHIP — THE ART OF TRADITIONAL WEAVING . Шаўковым ткацтвам займаліся пераважна жанчыны, майстэрства перадавалася ад маці да дачкі. Вытворчасць нагадвала раскіданую мануфактуру, калі пэўныя працэсы выконваліся асобнымі сельскімі рамеснікамі. У старажытнасці ткацтва было цалкам ручным, але бліжэй да нашага часу сталі выкарыстоўвацца ткацкія станкі. Кхмерскія ткачыхі распрацавалі прыёмы хол (афарбоўвання шаўковай ніткі па зададзеным малюнку) і ікат (стварэнне ўзору шляхам абкручвання адрэзкаў пражы перад яе афарбоўваннем і ўпляценнем у тканіну).
Кухня міні|Смажаныя павукі Харчовая культура кхмераў фарміравалася на працягу стагоддзяў, зведала заўважны ўплыў індыйскай, кітайскай, французскай кухняў. Тым не меней, цэласная традыцыя пачала складвацца адносна позна. Яшчэ ў першай палове XX ст. у Камбоджы было прынята вылучаць каралеўскую, элітную і сялянскую кухні, якія існавалі і развіваліся паасобку. Так, сяляне амаль не ўжывалі ялавічыну і пшаніцу, звычайныя сярод вышэйшых колаў. Асновамі кхмерскай народнай кулінарыі з’яўляюцца рыс і ферментаваныя падлівы. Асабліва вядома салёная рыбная падліва прахок — важны прадукт у любым кхмерскім домеLeGrand, K., Borarin, B. & Young, G.M. Tradition and Fermentation Science of prohok, an ethnic fermented fish product of Cambodia. J. Ethn. Food 7, 12 (2020). Нават рыель, нацыянальная валюта Камбоджы, атрымала сваю назву паводле маленькай рыбіныKayla Starr The Key to Khmer Cuisine, якая выкарыстоўваецца для прыгатавання прахоку.
Кхмеры ядуць шмат садавіны. З гародніны аддаюць перавагу зеляніне, асабліва салаце і капусце, батату, маніёку, бульбе, цыбуле. Жывёльная ежа надзвычай разнастайная, аднак 76 % жывёльных пратэінаў спажываюць у выглядзе рыбных прадуктаў. Кхмерская кухня ўключае шматлікія стравы з мяса змей і жаб, павукоў, казурак, яйкі з зародкамі птушанят і г. д. Традыцыйна ядуць двойчы або тройчы на дзень. Прычым, сняданак лічыцца не абавязковым. У сельскай мясцовасці часцяком дзень пачынаюць нашча, перакусваюць ў полі свежай садавіной, а ўвечары гатуюць рысавую кашу з падлівамі і прыправаміHow breakfast has shaped Cambodia’s cultural identity. У гарадах шырока ўжываюць локшыну, кары, хлеб, піва, аладкі з цыбулі і іншыя стравы, што прыйшлі ў мясцовую кухню з іншых краін.
Вопратка Асновай мужчынскай і жаночай народнай вопраткі з’яўляецца сампот. Ён уяўляе сабою саронг з халяўкамі да лодыжак, які завязваецца наперадзе. Верхнюю частку цела затуляюць кавалкам тканіны чангпонг. Важны элемент вопраткі — традыцыйны шалік крамаCambodian Traditional Dress — Costumes in Cambodia.
Народная архітэктура Для кхмерскіх традыцыйных паселішчаў характэрна раскіданая планіроўка. Кожная гаспадарка ўяўляе сабою своеасаблівы востраў з жытла і некалькіх гаспадарчых пабудоў у атачэнні палеткаў. Пры гэтым мяжа паміж горадам і вёскай вельмі ўяўная, вызначаецца толькі колькасцю насельніцтва. Але вядомы выключэнні накшталт Ангкор-Тхома — выдатнага прыклада планавання гарадской прасторыANGKOR THOM — Facts and Details. Галоўны будаўнічы матэрыял — драўніна. Мураванае дойлідства вядома з эпохі дзяржавы Чэнла і Ангкорскай імперыі. Аднак усе вядомыя старажытныя будынкі з цэглы, латэрыту і пясчаніку — гэта храмы. Нават валадарскія палацы былі драўлянымі.
Кхмерскія сельскія хаціны будаваліся на па́лях з 3 радоў. Другі рад быў заўсёды вышэйшым за астатнія, дасягаў галоўнай бэлькі даху. Першы паверх заставаўся адкрытым, мог выкарыстоўвацца для адпачынку, гаспадарчых патрэб, трымання свойскай жывёлы. Другі паверх уяўляў сабою каркасную пабудову. Ён мог уключаць некалькі ўнутраных пакояў і прыбудаваную веранду. Сцены рабілі з дошак або плялі з галля. Паміж сцяною і дахам захоўваўся зазор для вентыляцыі. Дахі мелі розную форму, іх крылі саломай. Дахоўка была вядома, але рэдка выкарыстоўвалася для жытла. Гаспадарчыя пабудовы часцей з’яўляліся навесамі без сцен.