Е́льскі ўніверсітэ́т () — адзін з найбольш вядомых універсітэтаў ЗША, знаходзіцца ў г. Нью-Хэйвен, штат Канектыкут. Уваходзіць у групу самых элітных амерыканскіх універсітэтаў, т. зв. Лігу плюшчу.
Выпускнікамі ўніверсітэта стала мноства вядомых асоб, у т.л. 52 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 5 прэзідэнтаў ЗША, 13 мільярдэраў і мноства кіраўнікоў краін.
Гісторыя Ельскі ўніверсітэт быў заснаваны як «Акадэмічная Школа» (Collegiate School) у 1701 годзе пурытанскай суполкай у тагачаснай калоніі Канектыкут, стаўшы трэцяй найстарэйшай установай вышэйшай адукацыі ў Злучаных Штатах. Першапачаткова школа дзейнічала ў горадзе Сэйбруку, але праз 15 год была перанесена ў Нью-Хэйвен, другі паводле велічыні горад Канектыкута. У 1718 годзе, у гонар шчодрага фінансавага ўкладу ад тагачаснага кіраўніка Брытанскай Ост-Індскай Кампаніі Элайху Еля, школа атрымала назву «Ельскі Каледж».
Першапачатковай мэтай установы была адукацыя пратэстанцкіх пастараў у тэалогіі і свяшчэнных мовах, але каля 1777 года навучальная праграма пачала ўдзяляць увагу гуманітарным і навуковым дысцыплінам. Каледж таксама паступова пашыраўся, у 1810 годзе была заснавана Медыцынская школа, у 1822 — Школа багаслоўя, у 1843 — Юрыдычная школа. У 1847 годзе заснаванна першай у Злучаных Штатах аспірантуры (Yale Graduate School of Arts and Sciences), якая прапаноўвала бакалаўрам працягваць навучанне па вялікім шэрагу спецыяльнасцей — ад мастацтваў і гуманітарных дысцыплін да прыродазнаўчых і прыкладных навук. Так, на працягу XIX ст. Ельскі Каледж стаў надаваць прафесійныя і навуковыя ступені, у т.л. з першай у ЗША ступенню доктара навук у 1861 годзе, і ў 1887 годзе атрымаў статус універсітэта.
Структура Ельскі ўніверсітэт уключае дванаццаць падраздзяленняў — Ельскі каледж, чатырохгадовая адукацыя ў якім заканчваецца атрыманнем ступені бакалаўра; Гуманітарная і навуковая аспірантура (Graduate School of Arts and Sciences), а таксама 10 прафесійных факультэтаў, якія рыхтуюць спецыялістаў у галінах юрыспрудэнцыі, медыцыны, бізнесу, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама тэолагаў, архітэктараў, музыкантаў, мастакоў і акцёраў. Праграмы Ельскага ўніверсітэта вылучаецца сваёй шырынёй і паглыбленасцю. Паводле даўняй традыцыі прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта надае выключную ўвагу навучанню студэнтаў. Шматлікія пачатковыя і ўводныя курсы вядуцца заслужанымі навукоўцамі і прафесарамі ўніверсітэта.
Кампус
Ельскі ўніверсітэт вядомы сваім гатычным кампусам у стылі, характэрным для найстарэйшых амерыканскіх універсітэтаў, што імкнуліся імітаваць слаўныя еўрапейскія ўстановы, як Оксфард і Кембрыдж. Выключэннем з агульнай стылістыкі сталі мастацкія галерэі, два найноўшыя каледжы, а таксама Школа мастацтва і архітэктуры.
Асобна выступае Бібліятэка рэдкіх манускрыптаў Байнэке, якая, апроч Бібліі Гутэнберга, таксама вядома сваёй архітэктурай. Яна пабудаваная з белага мармуру, настолькі тонкага, што часткова прапускае сонечнае святло. Байнэке таксама захоўвае багата старажытных славянскіх і ўсходнееўрапейскіх дакументаў.
Не менш знакамітая Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінга, пабудаваная ў стылі кафедральнага сабора, дзе замест алтара знаходзіцца месца выдачы кніг. Будынак упрыгожаны мноствам скульптур і вітражоў, і захоўвае каля 4 мільёнаў кніг і дакументаў. Галоўная фрэска бібліятэкі, што адлюстроўвае Багародзіцу і апосталаў, вядомая схаванымі на ёй аўтарам сярпом і молатам. Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінга злучана падземны ходам з Бібліятэкай Баса, якая захоўвае яшчэ 150 тысяч тамоў.
Ельскі ўніверсітэт таксама выкупіў і аднавіў вялікую колькасць прыватных дамоў на прылеглай да яго Хілхаўс авеню, які Чарлз Дыкенс, у час візіту ў ЗША ў 1840-х гадах, назваў прывабнейшай вуліцай Амерыкі. Ельскі кампус лічыцца адным з прыгажэйшых акадэмічных кампусаў у ЗШАAmerica's Most Beautiful College Campuses — Yale University.
Вядомыя выпускнікі
Біл Клінтан Джордж Буш Джэральд Форд Уільям Говард Тафт Джон Керы Хілары Клінтан Самуэль Морзэ Норман Фостэр Пол Кругман Пол Ньюман Мэрыл Стрып Эдвард Нортан Джодзі Фостэр
Літаратура С. 170.
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў ЗША