QRpedia — сістэма на базе мабільнага інтэрнэту, якая выкарыстоўвае QR-коды для прадастаўлення карыстальнікам артыкулаў Вікіпедыі на іх родных мовах.thumb|Прыклад QR-кода, які вядзе на гэты артыкул Працэс thumb|Наведвальнік Музея і мастацкай галерэі Дэрбі выкарыстоўвае мабільны тэлефон для чытання кода QRpedia Калі карыстач скануе QR-код QRpedia сваёй мабільнай прыладай, яна дэкадуе QR-код у спасылку, якая выкарыстоўвае даменнае імя «qrwp.org» і ўказвае на загаловак артыкула Вікіпедыі, а таксама пасылае запыт на артыкул, паказаны па спасылцы, на сервер QRpedia, перадаючы заадно моўныя налады прылады.
Сервер QRpedia, атрымаўшы гэту інфармацыю, выкарыстоўвае API Вікіпедыі, каб вызначыць, ці ёсць артыкул на мове прылады, і калі так, то перадае артыкул у фармаце, зручным для чытання з мабільнага. Калі не існуе перакладу запытанага артыкулу, QRpedia прапануе выканаць пошук па загалоўку артыкула ў патрэбным моўным раздзеле Вікіпедыі, і вяртае вынік.
Такім чынам, адзін QR-код можа вярнуць адзін і той жа артыкул на многіх мовах. QRpedia таксама збірае статыстыку выкарыстання.
Паходжанне QRpedia была задумана Роджэрам Бамкінам, старшынёй Вікімедыя Вялікабрытанія, і Тэрэнсам Эдэнам, кансультантам па мабільным інтэрнэце, і была прадстаўлена на мерапрыемстве Музея і мастацкай галерэі Дэрбі Backstage Pass ў гонар супрацоўніцтва паміж музеем і Вікіпедыяй 9 красавіку 2011; ў рамках сумеснага праектаWikipedia:GLAM/Derby/Multilingual Challenge па паляпшэнню Вікіпедыі за напісанне і паляпшэнне артыкулаў, звязаных з музеем, вясной-летам 2011 года будуць уручаны прызы. Тэксты напісаных у рамках праекта артыкулаў будуць даступныя наведвальнікам музея праз QR-коды з дапамогай сістэмы.
Назва сістэмы мае англамоўныя карані і спалучае ў сабе QR (ад , хуткі водгук) і -pedia ад «Вікіпедыя».
Зыходны код праекта вольны і можа выкарыстоўвацца паўторна як размешчаны пад ліцэнзіяй MIT.
Рэалізацыя На жнівень 2011 QRpedia выкарыстоўваюць Дзіцячы музей Індыянопаліса Музей і мастацкая галерэя Дэрбі Фонд Жуана Міро, у тым ліку перасоўная выстаўка галерэі Тэйт.
Спасылкі
QRpedia — згенераваць QR-коды са спасылкамі на QRpedia QRcode.by — дынамічны QR-код Беларусі http://twitter.com/QRpedia
Катэгорыя:Музей і мастацкая галерэя Дэрбі Катэгорыя:Вікіпедыя