Бангалор (, ) — горад у Індыі, адміністрацыйны цэнтр штата Карнатака. Размешчаны на плато Дэкан, у паўднёва-ўсходняй частцы штата, Бангалор — трэці па колькасці насельніцтва горад Індыі.
Гісторыя
Пасяленне на месцы Бангалора ўзнікла каля 900 да н.э. Сучасны горад заснаваны ў 1537 г. Кемпі Гаўдай, чыноўнікам Віджаянагарскай імперыі. У 1799 г. быў акупаваны англічанамі і інкарпараваны ў склад брытанскіх валоданняў як цэнтр губернатарства. Лічыўся адным з самых «брытанскіх» гарадоў Індыі. З 1947 г. — сталіца індыйскага штата Карнатака.
Сёння гэта істотны прамысловы, навуковы і адукацыйны цэнтр краіны. Асноўныя галіны індустрыі: цяжкае машынабудаванне, аэракасмічная, тэлекамунікацыйная, праграмнага забеспячэння, ваенная. Бангалор называюць «Крэмянёвай далінай» Індыі за яго вагу ў ІТ-галіне краіны. У 2009 Бангалор быў уключаны ў спіс сусветных гарадоў у якасці сусветнага горада тыпу бета («Beta World City»).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ачал Прабала
Выдатныя мясціны Адна з цэнтральных плошчаў Бангалора мае імя горада-пабраціма Мінска. Палац султана Тыпу (XVIII ст.) Відханасудха, гранітны будынак Сакратарыяту і Заканадаўчага сходу (1956 г.). Батанічны сад Лалбах (1760 г.). Парк Марка Кубона (1861 г.), які займае 121 га. Дзяржаўны музей (1876 г.). Сабор Св. Марка (1812 г.) у стылі неакласіцызму. Царква Св. Андрэя (1867 г.) у неагатычным стылі. Палац Раджбхаван (1831 г.), былая рэзідэнцыя брытанскага губернатара.
Гарады-пабрацімы Мінск, Беларусь (1973) Кліўленд, ЗША (1992) Сан-Францыска, ЗША (2008) Чэнду, Кітай (2013)
Спасылкі Турыстычная старонка Бангалора Бангалор — горад-сад Помнік невядомаму салдату на плошчы Мінска
Катэгорыя:Гарады Карнатакі