Ніна Васільеўна Галіноўская () — беларуская паэтэса.
Біяграфія Нарадзілася 18 снежня 1935 года ў в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілёўскй вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1955 годзе скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962—1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 года.
Памерла 25 мая 2025 года ў Мінску.
Творчасць Першы верш апублікавала ў 1958 годзе (скідальская раённая газета «Красное знамя»). Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).
Крыніцы
Спасылкі Творчасць Ніны Галіноўскай — адна з найбольш яркіх старонак сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты