Правы бераг (, (рыў друат)) — паўночная частка Парыжа, абмежаваная з поўдня ракой Сена. Працякаючы праз горад, рака мае выразны субшыротны напрамак — з захаду на ўсход, дзелячы тым самым горад на дзве часткі: паўночную — Правы бераг і паўднёвую — Левы бераг.

Улічваючы славутасці (напрыклад Вандомская плошча), размешчаныя на правым беразе, апошні асацыіруецца ў н з элегантнасцю і вытанчанасцю, у адрозненне ад Левага берага, які суадносіцца з парыжскай Багемай. Самымі вядомымі вуліцамі Правага берага з'яўляюцца Елісейскія Палі, Ру дэ ла Пэ, Вуліца Рывалі і Авеню Мантэнь.

На правым беразе знаходзяцца наступныя муніцыпальныя акругі горада: 1-я акруга (за выключэннем вострава Сітэ) 2-я акруга 3-я акруга 4-я акруга (за выключэннем вострава Сітэ і вострава Сен-Луі) 8-я акруга 9-я акруга 10-я акруга 11-я акруга 12-я акруга 16-я акруга 17-я акруга 18-я акруга 19-я акруга 20-я акруга

Глядзіце таксама Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Парыжа Левы бераг, Парыж

Катэгорыя:Геаграфія Парыжа