Фантан Чатырох Сезонаў () — вядомы твор французскага скульптара сярэдзіны 18 ст. Эдмэ Бушардона, будаўніцтва якога завершана ў 1745 г. у Парыжы.
Не ўсе добразычліва ставіліся да стылю ракако нават у Францыі. Спробы адысці ад стылістыкі ракако рабіў скульптар Эдмэ Бушардон (1698—1762). Ужо у першых сваіх творах Бушардон зрабіў спробы адмовіцца ад гуллівага ракако, абапіраючыся на досвед французскага класіцызму 17 ст. і на лаканізм антычнага мастацтва. Атрымаўшы заказ на стварэнне фантана Чатырох Сезонаў у Парыжы, ён стварыў твор, які нічым не нагадваў стылістыку ракако ні ў архітэктуры, ні ў скульптуры.
Выконваючы дзяржаўны заказ ад караля Францыі, ён стварыў для фантана раскошную, трохчасткавую архітэктурную дэкарацыю. Сярод скульптур другога яруса і былі алегарычныя скульптуры (Зіма, Вясна, Лета, Восень), якія і далі назву фантану. Непрыемным бокам быў кантраст паміж раскошнай дэкарацыя фантана і яго занадта малой прадукцыйнасцю, паколькі тут цурчала толькі некалькі ручаёў пітной вады. Недахопы фантана не перашкодзілі атрымаць станоўчыя водгукі аб новым творы Бушардона і нават на атрыманне ім пажыццёвай пенсіі у 1.500 ліўраў.
Але не спыняліся і крытычныя заўвагі. Найбольш значным быў водгук пісьменніка Вальтэра, які пісаў з папрокам аб тым, што у Рыме фантаны добра служаць е практычнай, і дэкаратыўнай мэце. А Парыж нагадваў Вальтэру залатога калоса на гліняных нагах, што абавязкова разваліцца.
У 20 стагоддзі фантан — не дзейнічае.
Галерэя
Спасылкі Фантан Чатырох Сезонаў на сайце Міністэрства культуры Францыі
Катэгорыя:Фантаны Парыжа Катэгорыя:1745 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Францыі