Роберт Шуман (, — , Эндэніх (зараз адзін з гарадскіх раёнаў Бона) — нямецкі кампазітар, дырыжор, музычны крытык, педагог.
Нарадзіўся ў Цвікаў (Саксонія) у сям'і кнігавыдаўца і пісьменніка Аўгуста Шумана (1773—1826). З 1830 браў урокі кампазіцыі і фартэпіяна ў Лейпцыгу. Аднак, захапіўшыся эксперыментамі з механічнымі прыладамі, пашкодзіў сабе рукі і вымушаны быў абмежавацца кампазітарскай кар'ерай. У 1840 годзе ажаніўся з Кларай Вік, дачкой свайго настаўніка па фартэпіяна, якая стала першай выканаўцай многіх яго фартэпіянных твораў.
Творчая спадчына Шумана ахоплівае: 4 сімфоніі і 2 сімфанічныя ўверцюры, канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, а таксама для чатырох валторнаў з аркестрам, шматлікія творы для фартэпіяна — 3 санаты, цыклы «Карнавал», «Сімфанічны эцюды» і многія іншыя тры струнныя квартэты, фартэпіянны квартэт і квінтэт шэраг вакальных цыклаў на словы Генрыха Гейнэ і іншых паэтаў
Літаратура Житомирский Д. В. Роберт Шуман: Очерк жизни и творчества. — М., 1964 Ганзбург Г. Песенный театр Роберта Шумана // Музыкальная академия. — 2005. — №1. — С. 106-119.
Спасылкі Запісы Шумана на сайце ArtOfPiano.ru Музычны фестываль «Шумановские резонансы»
Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Германіі Катэгорыя:Рамантызм Катэгорыя:Рамантычныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў