Георгій Станіслававіч Таразевіч (, Слабада, цяпер Мядзельскі раён — , ) — савецкі і беларускі палітычны дзеяч.
Біяграфія Георгій Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 года ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-геадэзіст», праз дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысертацыю (кандыдат тэхнічных навук).
Праца 1959—1962 — інжынер-геадэзіст геадэзічнага атрада № 6 Заходняга аэрагеадэзічнага прадпрыемства, г. Гомель. 1962—1966 — старэйшы геадэзіст, галоўны геадэзіст атрада № 6, г. Гомель. 1966—1969 — в. а. дацэнта, старшы выкладчык Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (Гомель). 1969—1972 — начальнік прадпрыемства № 5, г. Мінск.
Партыйная кар’ера 1972—1973 — другі сакратар Савецкага райкама КПБ г. Мінска. 1973—1977 — першы сакратар Савецкага райкама КПБ г. Мінска. 1977—1980 — другі сакратар Мінскага гаркама КПБ. 1980—1983 — старшыня выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. 1983—1985 — першы сакратар Мінскага гаркама КПБ.
З 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і планава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых пунктах: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні.
Давераная асоба Міхаіла Гарбачова. Выконваў пры ім функцыі свайго роду пасла па адмысловых даручэннях у гарачых пунктах.
У незалежнай Беларусі Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намеснікам Міністра замежных спраў, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Польшчы (1994—1995). Негатыўна паставіўся да правядзення майскага рэферэндума 1995 года. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сімволікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 года распараджэннем Прэзідэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), старшынёй яе Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі. У лютым 1998 года ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазіцыяй. Стаў старшынёй камітэта па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэта.
З выступленняў Георгія Таразевіча ў друку: Я прывык казаць людзям праўду, тое, што думаю. За гэта меў у жыцці нямала непрыемнасцяў. І з апошняй маёй пасады пасла Беларусі ў Польшчы вызвалілі «ў сувязі з пераходам на іншую работу». Толькі вось якая гэтая работа, нават сам не ведаю і па сённяшні дзень… З аднаго боку, апынацца ў такой сітуацыі непажадана, а з другога — сумленне перад людзьмі чыстае, што на мой погляд, больш важна… Інтэрв’ю Г. С. Таразевіча «…Затое сумленне чыстае» // «Рэгіянальная газета», 24 лістапада 1995 года, № 31, стар. 2..
Памёр 21 сакавіка 2003 года ў Мінску. Георгія Таразевіча пахавалі на Усходніх могілках у Мінску.
Літаратура
Спасылкі Біяграфія Георгія Таразевіча на slounik.org Стрелец М. В. Г. С. Таразевич: штрихи к портрету // Известия Общества археологии, истории и этнографии при Казанском университете, 2020.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Палітыкі СССР Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Польшчы Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Савета БССР