Сцяг Бразіліі ўяўляе сабой зялёнае палотнішча з жоўтым ромбам ў цэнтры. Унутры ромба знаходзіцца цёмна-сіні круг з 27 белымі зоркамі. Круг перасечаны стужкай з нацыянальным дэвізам Бразіліі — «Ordem e Progresso» (з парт. «Парадак і прагрэс»).

Зялёны і жоўты — нацыянальныя колеры Бразіліі. Зялёны колер сімвалізуе лясныя багацці Амазоніі, а жоўты — запасы золата: у XVI—XIX стагоддзях у Бразіліі знаходзіліся найбуйнейшыя ў свеце золатаздабывальныя шахты. Сцяг часам называюць Auriverde (залаты і зялёны).

Размяшчэнне зорак на сцягу адлюстроўвае неба над Рыа-дэ-Жанейра раніцай у 9 гадзін 22 хвіліны 43 секунды 15 лістапада 1889 г. — у момант абвяшчэння бразільскай рэспублікі. Кожнаму з 26 штатаў, а таксама Федэральнай акрузе, адпавядае свая зорка. зялёны жоўты сіні белы RGB 0/146/62 248/193/0 40/22/111 255/255/255 RGB16 00923E F8C100 28166F FFFFFFCMYKhttp://www.brasil.gov.br/pais/simbolos_hinos Oficial website 100/0/100/0 0/10/100/0 100/70/0/20 0/0/0/0Пантон PMS 355 PMS Yellow PMS 280 none

Гістарычныя сцягі Бразіліі (галерэя)

Гл. таксама Сцягі штатаў Бразіліі

Бразілія Сцяг