Магнус III Галаногі, або Басаногі (стар.-сканд. Magnús berfœtt) ( — ) — кароль Нарвегіі (1093—1103), сын Олафа III Ціхага і наложніцы Торы. Праўленне Магнуса III азнаменавала сабой спробу адраджэння агрэсіўнай экспансіі вікінгаў і было накіравана на стварэнне нарвежскай імперыі ў Ірландскім моры і паўночнай часткі Брытанскіх астравоў. Пасля гібелі Магнуса ў Ольстэры, створаная ім імперыя развалілася. Існуе некалькі версій мянушкі Магнуса III. Самая распаўсюджаная і найбольш праўдападобная: за прыхільнасць да нашэння гэльскага адзення, правобраза кілта.
Катэгорыя:Каралі нарвежскія Катэгорыя:Манархі, якія загінулі ў баі Катэгорыя:Каралі мэнскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Хорфагеры