Навугольнік () — сузор’е ў частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).
Паходжанне назвы IAU: .
Гісторыя Сузор’е, першапачаткова названае Безыменным, апублікавана ўпершыню ў 1754 годзе. У 1756 годзе Нікала Лакайль прапанаваў назву Навугольнік і лінейка (фр.: L’equerre et la Règle).
Лакайль два гады правёў на Мысе Добрай Надзеі, дзе назіраў тыя сузор'я, якія не відаць з Еўропы. За гэты час ён даў назву 14 сузор’ямWagman 2003, pp. 6–7.. Лакайль даў назвы Навугольніку і лінейцы, Цыркулю і Аўстралійскаму Трыкутніку такім чынам, каб іх размяшчэнне на карце нагадвала спалучэнне лінейкі, компаса і ўзроўню. У 1763 гады лацінская назва была скарочана да Norma, што прынята перакладаць як НавугольнікRidpath, Ian. "Lacaille's Southern Planisphere of 1756". Star Tales. Self-published. Retrieved 19 March 2015Lacaille, Nicolas-Louis (1756). "Relation abrégée du Voyage fait par ordre du Roi au cap de Bonne-espérance". Mémoires de l’Académie Royale des Sciences (in French): 519– .Ridpath, Ian. "Lacaille’s Grouping of Norma, Circinus, and Triangulum Australe". Star Tales. Self-published. Retrieved 27 June 2012..
Афіцыйныя межы сузор’я ўсталяваныя бельгійскім астраномам Эжэнам Дэлпортам у 1930 годзе.
Да 2018 года ў сузор’і не было зорак з уласнымі назвамі, але затым трайная зорная сістэма 2XMM J160050.7–514245, якая складаецца з двух зорак Вольфа — Райе і звышгіганта, атрымала назву Апоп па імені вялізнага змея з егіпецкай міфалогііWeule, Genelle (20 November 2018). "Spectacular cosmic pinwheel is a 'ticking bomb' set to blast gamma rays across the Milky Wa y". ABC News. Retrieved 20 November 2018..
Характарыстыкі Навугольнік мяжуе са Скарпіёнам на поўначы, Ваўком на паўночным захадзе, Цыркулем на захадзе, Паўднёвым Трыкутнікам на поўдні і Ахвярнікам на ўсходзе. Праз яго праходзяць абедзве галіны Млечнага Шляху, але гэтая вобласць неба бедная яркімі зоркамі.
Займае 165.3 квадратных градуса і 0.401% начнога неба. Сузор’е не ўтрымлівае зорак ярчэй за 4,0 візуальнай зорнай велічыні. Ёсць 42 зоркі, бачныя няўзброеным вокам.
Сузор’е цалкам відаць назіральнікам на поўдзень ад 29 ° паўночнай шыраты. Найлепшыя ўмовы для назіранняў у траўні-чэрвені, часткова назіраецца ў паўднёвых раёнах Расіі (на поўдзень ад 48 паўночнай шыраты).
У сузор’і назіраецца гравітацыйная анамалія Вялікі атрактар, аб’ект, які мае масу сто тысяч мас Млечнага Шляху, і з’яўляецца, верагодна, вялізным галактычным сверхскопішчамWilkins, Jamie; Dunn, Robert (2006). 300 Astronomical Objects: A Visual Reference to the Universe. Firefly Books. ISBN 978-1-55407-175-3..<div class="small">
Крыніцы
Катэгорыя:Сузор’і