Блізняты () — задыякальнае сузор’е ў частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Найярчэйшыя зоркі Палукс і Кастар маюць бляск суадносна 1,16 і 1,59 візуальнай зорнай велічыні. У сузор’і Сонца знаходзіцца з 20 чэрвеня да 20 ліпеняConstellations of the zodiac. Найлепшыя ўмовы бачнасці ў снежні-студзені.
Паходжанне назвы IAU: .
Гісторыя Сузор’е вядомае са старажытных часоў. Магчыма, першапачаткова «блізнятамі» называліся блізкія і візуальна падобныя адна да адной зоркі Кастар і Палукс. Грэкі лічылі, што сузор’е на неба змясцілі блізняты Дыяскуры Кастар і Палукс (асноўная версія; існуюць і іншыя). Сузор’е ўключана ў каталог зорнага неба Клаўдзія Пталамея «Альмагест». У літаратуры XVI стагоддзя на рускай мове, напрыклад, у «Совещании божественных дел», сузор’е называлася «близнецъ».
У гісторыі астраноміі гэта сузор’е вядомае тым, што ў 1781 годзе Уільям Гершэль адкрыў планету Уран паблізу зоркі Пропус (η Блізнятаў), а ў 1930 годзе Клайд Томба адкрыў Плутон побач з зоркай Васат (δ Блізнятаў).
Гл. таксама M35 (аб’ект Месье)
Зноскі
Катэгорыя:Сузор’і