Дзі́кі Ні́кар (, ) ― балота на поўначы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі, у вадазборы канала Нараўка (зарэгуляваны прыток ракі Нараў).
Назва Назва балцкага (магчыма, балцка-яцвяжскага) паходжання. Той жа корань у прускай рачной назве Nyc-ape (пруск. ape "рака").
Корань звязаны з латышскім nikns "злы", naiks "страшны, злы, люты; шпаркі, імклівы, моцны (пра хвалі)"H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 97-98.. Далей да індаеўрапейскага кораня *nēik- : *nīk- : *nik- "нападаць, накідвацца"J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 761..
Той жа корань так жа сама пашыраны фармантам -r- і ў стараеўрапейскай рачной назве *Nikros (> Neckar). Яна вытлумачваецца як "магутная, злая, шпаркая (рака)"H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 97..
Блізкая матывацыя і ў літоўскіх "злых" гідронімах тыпу Pikt-ežeris, Pikt-upė (piktas "злы; моцны, вялікі", ežeras "возера", upė "рака")A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 258.. Да іх далучаецца і рачная назва Піктуша ля Ашмянаў.
Назва Нікар даўней мела адносіцца да возера, што пазней забалоцілася.
Гідранімічны фармант -(a)r- паказвае на вялікую даўніну гэтага гідроніма. Такі ж фармант і ў старабалцкай рачной назве Matará, якая лічыцца вельмі старажытнайA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 206-207..
Характарыстыка На сённяшні дзень плошча балота складае 7200 га. Яшчэ больш за 7000 га Дзікага Нікара былі асушаныя. Глыбіня торфу — да 3,2 м, сярэдняя — 1,3 м, ступень разлажэння — 38 %, попельнасць — 13,3 %. Большая частка балота знаходзіцца ў межах Белавежскай пушчы. На балоце пераважаюць гіпнава-асаковыя асацыяцыі. Сярод балота знаходзіцца адзіны ў Беларусі ўчастак з белай піхты.
Асушэнне і паўторнае забалочванне Першапачаткова 30 % тэрыторыі Белавежскай пушчы складалі балоты1163 гектара Беловежской пущи снова станут болотом — ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Але 20 000 га (прыкладна палова ўсіх балот пушчы) былі меліяраваныя і асушаныя ў 1950-я — 1960-я гадыРабота над ошибками. Зачем в Беловежской пуще заболачивают болото, осушенное в 50-х годах — TUT.BY. Гэты лёс напаткаў і Дзікі Нікар, які страціў амаль палову сваёй плошчы: не асушалі балота толькі на юрыдычнай тэрыторыі Белавежскай пушчы, якая, аднак, на той момант не ахоплівала тэрыторыю фактычную. На асушанай частцы Дзікага Нікара вырошчвалі збожжавыя і кармавыя культуры, сеяныя травыБеловежскую пущу начали повторно заболачивать — SPUTNIK.BY.
Асушэнне і меліярацыя балот Белавежскай пушчы ў мінулым пацягнулі за сабой дэградацыю яе экасістэм. Па словах Аляксандра Бурага, генеральнага дырэктара ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“» ў 2016 г., у пушчы сур'ёзна парушана гідралогія, у асобных месцах узровень грунтавых вод знізіўся да 1,5 метраў, а з 1996 г. назіраецца выпадзенне елак.
З мэтай спынення вышэй згаданых працэсаў дэградацыі экасістэм Белавежскай пушчы было прынята рашэнне распачаць шэраг праектаў па паўторным забалочванні пацярпелых пушчанскіх балот, а таксама па аднаўленні іншых важных для пушчы экасістэмУ Белавежскай пушчы стартавала паўторнае забалочванне балота Дзікі Нікор — Наша Ніва (1991). У межах «Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы», які рэалізуюць беларускія ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“», ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і нямецкая ГА «Франкфурцкае Заалагічнае Таварыства», у лістападзе 2016 г. стартавалі працы па паўторным забалочванні балота Дзікі НікарВ Беловежской пуще стартовал уникальный проект по заболачиванию ранее осушенного болота — Советская Белоруссия. Для паўторнага забалочвання былі абраныя 1163 га тэрыторый у Пружанскім раёне, юрыдычна далучаных да пушчы ў 2004 г. Мэтай праекта з'яўляецца падняць узровень грунтовых вод да паверхні на максімальна магчымай плошчы з дапамогай пабудовы 112 глухіх земляных перамычак (дамбаў), замацаваных пасля пасевам траўДикий Никор - новая жизнь болота — БЕЛНОВОСТИ. Падрыхтоўчыя працы пачаліся ў 2013 г.: ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі» распрацавала навуковае абгрунтаванне аднаўлення гідралагічнага рэжыму парушанага балота, а ўжо ў 2016 г. ААТ «Палессегіпрвадгас» стварыла інжынерны праект, які будзе ажыццяўляць УП «Пружанскае ПМС»Повторное заболачивание осушенного болота Дикий Никор стартовало в Беловежской пуще — БелТА. Разлічваецца, што да поўнага аднаўлення экасістэмы пройдзе 30—35 гадоў, а з'яўлення новых ды вяртання старых відаў (напрыклад, вяртлявай чаротаўкі, якая насяляла Дзікі Нікар у 1970-х гадах) варта чакаць прыкладна праз 10 гадоўПуще вернут болото — Советская Белоруссия.
Паколькі Дзікі Нікар знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Белавежскай пушчы, яго паўторнае забалочванне будзе мець вялікі ўплыў на ўсю пушчу, у тым ліку на яе польскую частку. Менавіта гэты фактар робіць праект значным у кантэксце трансгранічных адносін Беларусі і ПольшчыУ Белавежскай пушчы стартаваў праект па паўторным забалочванні асушанага паўстагоддзя таму балота Дзікі Нікор — БелаПАН. На ўрачыстым старце прац па паўторным забалочванні Дзікага Нікара сярод ганаровых гасцей і афіцыйных асоб прысутнічалі Намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Ігар Качаноўскі, дырэктар польскага Белавежскага нацыянальнага парка Алімпія Пабіян, генеральны дырэктар ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“» Аляксандр Буры, дырэктар ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі, каардынатар еўрапейскіх праграм нямецкай ГА «Франкфурцкае Заалагічнае Таварыства» Міхаэль БрамбахерНачалось восстановление осушенного болота «Дикий Никор» — ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча”».
Літаратура
Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия. — Мн.: БелСЭ, 1989. — ISBN 5-85700-001-7
Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Палесся Катэгорыя:Белавежская пушча Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта Катэгорыя:Балоты Пружанскага раёна Катэгорыя:Балоты Брэсцкай вобласці