Каралі́на Банапа́рт (Caroline Bonaparte, поўнае імя Maria Nunziata Carolina Buonaparte) (, , Корсіка — , ) — самая малодшая з сясцёр Напалеона Банапарта.
Біяграфія
У 1793 годзе разам з сям'ёй пераехала ў Францыю. Яна закахалася ў Іаахіма Мюрата, генерала арміі свайго брата і выйшла за яго замуж у 1800 годзе.
Любіміца Напалеона Банапарта, славалюбівая Караліна прагнула ўлады не менш за свайго брата і ў 1806 годзе стала вялікай герцагіняй Клевэ і Берга, у 1808 годзе — каралевай Неапаля. Караліна прыцягвала сабе ў дапамогу вядомых дзяржаўных мужоў, яе сябрамі былі Жуно, Талейран і Фушэ.
З'яўленне на свет Напалеона II разбурыла мары Караліны аб тым, што яе старэйшы сын Напалеон-Ахіл Мюрат стане спадчыннікам яе брата. Яна заключыла саюз, не толькі палітычны, але і любоўны, з ворагам Напалеона — Клеменсам Метэрніхам, які сто дзён беспаспяхова спрабаваў захаваць за Мюратамі трон.
Мюрат быў расстраляны па законах ваеннага часу 13 кастрычніка 1815 года ў Калабрыі ў Піца па загадзе караля Фердынанда IV Бурбона. Яго ўдава збегла ў Аўстрыю і жыла там да сваёй смерці ў якасці графіні Ліпоны на віле Камба Марца недалёка ад Трыеста.
Нашчадкі Напалеон-Ахіл Мюрат (1801—1847); Летыцыя Ёзэф Мюрат (1802—1859); Напалеон Люсьен Мюрат (1803—1878); Луіза Жулі Мюрат (1805—1889).
Гл. таксама Род Мюратаў
Спасылкі
Караліна Катэгорыя:Жонкі манархаў Італіі