Фінансы (ад сярэднявечна-лацінскага financia - наяўнасць, даход) — эканамічная катэгорыя, якая адлюстроўвае эканамічныя адносіны ў працэсе стварэння і размеркавання фондаў грашовых сродкаў. Паняцце фінансы можа ўключаць адзін з наступных сэнсаў: вывучэнне грошай і іншых падобных актываў кіраванне гэтымі актывамі і рызыкамі непасрэдна самі грашовыя рэсурсы
Дзяржаўныя фінансы Дзяржаўныя фінансы ўключаюць фінансавыя стасункі па фармаванню і выкарыстанню агульнадзяржаўных, адміністрацыйна-кіраўнічых адзінак, дзяржаўных прадпрыемстваў. Да дзяржаўных фінансаў адносяцца: дзяржаўны бюджэт дзяржаўны пенсійны фонд іншыя пазабюджэтныя фонды
Большая частка дзяржаўных фінансаў фармуецца за конт падаткаў. Праз дзяржаўныя фінансы пераразмяркоўваецца значная частка нацыянальнага даходу. Дзяржаўныя фінансы рэгулююцца заканадаўствам аб бюджэце, што прымаецца штогод, а таксама іншым заканадаўствам.
Карпарацыйныя фінансы Карпарацыйныя фінансы абазначаюць сукупнасць фінансавых аперацый, якія ажыццяўляюцца прадпрыемствамі, па прыцягненню фінансавых рэсурсаў і іх эфектыўнаму выкарыстанню, уключаючы метады фінансавання, інвестыцыйных праектаў, кіравання ліквіднасцю, абароны ад рызыкаў і інш.