Мо́рава (, ) — рака ў Цэнтральнай Еўропе, левы прыток Дуная. Цячэ па тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі, Славакіі і Аўстрыі.

Даўжыня 353 км. Вадазбор 26 658 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 120 м³/с.

Бярэ пачатак ва Усходніх Судэтах. Суднаходства пачынаецца ў 130 км ад вусця (тэрыторыя Чэшскай Рэспублікі).

Назва, відавочна, мае кельцкае паходжанне. Упершыню ўзгадваецца ў працы Плінія Старэйшага пад назвай Манус (). Ад наймення ракі паходзіць назва вобласці Маравія. Прыток (левы): Бістршыцы.

Спасылкі Řeka Morava, od pramene k soutoku Morava — řeka nabízející pravou vodáckou romantiku Kilometráž Moravy včetně Mlýnského náhonu — úvodní informace

Катэгорыя:Рэкі Аўстрыі Катэгорыя:Рэкі Славакіі Катэгорыя:Рэкі Чэхіі