Ку́нцаўшчына — мікрараён у складзе Фрунзенскага раёна горада Мінска.

Назва Назва мікрараёна паходзіць ад назвы вёскі Кунцаўшчына, якая была недалёка ад цяперашняга мікрараёна.

Размяшчэнне У заходняй частцы Мінска. Мяжуе з мікрараёнамі Каменная Горка, Дамброўка, Захад. Вёска Кунцаўшчына, ад назвы якой названы мікрараён, была больш на захад, у раёне цяперашняй вуліцы Валожынскай у мікрараёне Красны Бор.

Вуліцы Кунцаўшчына, Ляшчынскага, Матусевіча, Прытыцкага.

Гарадская інфраструктура 2 філіяла ААТ «ААБ Беларусбанк», пошта, аптэкі, паліклініка № 26, гарадскі кардыялагічны дыспансер, 7 дзіцячых садкоў, гімназіі № 4 і № 39, 3 сярэднія школы, музычная школа № 17, 2 ЖЭУ, 3 універсамы («Кунцаўшчына», «Заходнi», «Рублёўскі»), 4 прадуктовыя крамы, мэблевы магазін, дом быту.

Транспарт Дыспетчарская станцыя «Кунцаўшчына»

Аўтобусы № 12, 17, 29, 30а, 30с, 36, 40, 41, 42, 54, 78, 83э, 101, 107, 116, 121, 121д, 122э, 128, 137, 138, 140, 144с, 149, 177э, 185 Прыпынак прыгарадных аўтобусаў

Тралейбусы № 9, 13, 18, 21, 25, 31, 48, 52, 55

Маршрутныя таксі № 1026, 1106, 1130, 1149, 1183, 1230, 1259

Метро 7 лістапада 2005 года былі адкрыты станцыя метро «Кунцаўшчына» і станцыя метро «Каменная горка», якія размясціліся па краях мікрараёна.

Стрыт-арт Восенню 2019 года на фасадах трох 12-павярховых жылых дамоў па вул. Прытыцкага 134, 136 і 150 створаны тры манументальных муралы «Будучыня», якія ўяўляюць сабой трыпціх на тэму сучаснасці і будучыні Беларусі. Над стварэннем трыпціха працавалі мастакі Artez з Сербіі (мурал «Фрыланс»), Mutus з Беларусі (мурал «Лічбавы свет»), Тонкі і Jofre Oliveras з Іспаніі (мурал «Героі новага часу»). Праект быў рэалізаваны намаганнямі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, стрыт-арт-актывістаў Urban Myths і кампаніі А1.

Крыніцы

Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска