Заво́ссе (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 24 км на поўнач ад Баранавічаў, за 3 км ад вёскі выток Шчары. Насельніцтва 26 жыхароў, 16 гаспадарак (2005).

Гісторыя

У Завоссі быў двор і фальварак сям'і Міцкевічаў. Лічыцца, што ў гэтым двары ў 1798 годзе нарадзіўся паэт Адам Міцкевіч Mickiewicz Adam Bernard (у:) Internetowa encyklopedia PWN Ksawery Pruszyński, Opowieść o Mickiewiczu, Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», Warszawa 1998, ss. 7-8. (у метрыцы не пазначана месца нараджэння).

У 1806 годзе маёнтак перайшоў да Стыпулкоўскіх, у 1831 годзе канфіскаваны ўрадам Расійскай імперыі за ўдзел Люцыяна Стыпулкоўскага ў паўстанні 1830-1831 гадоў.

Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе—вёска, 2 маёнткі і фальварак.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. У 1927 годзе польскім войскам у Завоссі ўсталяваны абеліск у гонар Адама Міцкевіча.

З 1939 года ў БССР, былі 2 вёскі з назвай Завоссе. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 -- Брэсцкай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 4 вяскоўцы.

У 1996 годзе двор і прылеглыя тэрыторыі рэканструяваны.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсаветаРЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области.

Насельніцтва 1897 — 8 двароў, 110 жыхароў. 1909 — 25 двароў, 128 жыхароў. 1921 — 8 двароў, 43 жыхары. 1939 — 160 жыхароў. 1959 — 173 жыхары. 1970 — 110 жыхароў. 1998 — 23 двары, 36 жыхароў. 2005 — 16 гаспадарак, 26 жыхароў.

Славутасці Сядзіба Міцкевічаў (XVIII стагоддзе, 1993—1998 гады) — . Помнік Адаму Міцкевічу (1927—1998)Куды зьнік абэліск Міцкевічу ў Завосьсі?.

Вядомыя асобы Аляксандр Міцкевіч (1801—1871) — юрыст, прафесар права. Малодшы брат паэта Адама Міцкевіча.

Літаратура

Спасылкі

Завоссе на Radzima.org

Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна