thumb|right|200px|Дыяніс Дыяніс (, мікен. di-wo-nu-so-joРэчава-паняційны слоўнік грэчаскай мовы. Мікенскі перыяд. Л., 1986. С.142, ), Вакх (, ) — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.380-382, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.454-457 малодшы з алімпійцаў, бог вінаробства, прадукцыйных сіл прыроды, натхнення і рэлігійнага экстазу. Упамянуты ў «Адысеі» (XXIV 74).
Да адкрыцця Мікенскай культуры пазнейшыя даследчыкі лічылі, што Дыяніс прыйшоў у Грэцыю з варварскіх зямель, паколькі яго экстатычны культ з апантанымі пляскамі, захапляльнай музыкай і празмерным п'янствам, здаваўся даследчыкам чужым яснаму розуму і цвярозаму тэмпераменту элінаў. Аднак ахейскія надпісы сведчаць, што грэкі ведалі Дыяніса яшчэ да Траянскай вайны. У Піласе адзін з месяцаў называўся di-wo-nu-so-jo me-no (месяц Дыяніса)Рэчава-паняційны слоўнік грэчаскай мовы. Мікенскі перыяд. Л., 1986. С.157.
У рымскай міфалогіі яму адпавядае Лібер (), сустракаецца таксама імя Ба́хус ().
Літаратура
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Багі, якія паміраюць і ўваскрасаюць Катэгорыя:Багі ап'янення Катэгорыя:Аналітычная псіхалогія Катэгорыя:Багі паводле алфавіта