П'ер-Агюстэн Карон дэ Бамаршэ (; 24 студзеня 1732, Парыж — 18 мая 1799, Парыж) — знакаміты французскі драматург і публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Парыжы. Сын гадзінных спраў майстра Андрэ Шарля Карон (1698—1775), ён спачатку пайшоў па шляху бацькі, але адначасова рупліва вывучаў музыку. Музычныя таленты і красамоўны дар адкрылі Бамаршэ доступ у вышэйшае грамадства, дзе ён набыў вялікія сувязі, вельмі патрэбныя яму пазней. Ён нават патрапіў да двара Людовіка XV, дачок якога навучаў гульні на арфе. Дзякуючы двум выгодным шлюбам (абодва разы ён ажаніўся з багатымі ўдовамі — Франк і Левек — і абодва разы хутка аўдавеў), а таксама супрацоўніцтву з банкірам Дзювернэ (Duverney) стаў уладальнікам значнага стану.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Драматургі Францыі Катэгорыя:Гісторыя XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мемуарысты Францыі