Масюкоўшчына — жылы раёнОб утверждении инвестиционной программы города Минска на 2009 год Мінска ў складзе Фрунзенскага раёна.
Назва Назва паходзіць ад вёскі Масюкоўшчына.
У 1589 годзе менскі татарын Абрагім Гіліяшавіч купіў у менскага мешчаніна Васіля Занковіча Астрашаніна ўрочышча Калодзежы з 8 валокамі зямлі, лесам, сенажацямі і іншым. Пазней гэтай зямлёй валодалі яго сыны Сялемша і Муса Абрагімавічы. У 2-й палове 17 ст. гэтай зямлёй цалкам валодаў сын Сялемшы — Аляксандр Абрагімавіч-Сялецкі, які ў 1695 годзе прадаў менскаму мешчаніну Юрыю Фурсу абедзве часткі — бацькаву і дзядзькаву, у прадажным дакуменце ён называе Масюкоўшчыну — частку дзядзькі Мусы, «два абводы зямлі: адзін ад Тарасаўскай дарогі да Масюкоўшчыны, то бок, да зямлі і лесу Мусы Абрамавіча татарына, а другі, перайшоўшы зямлю Мусы татарына, або Масюкоўшчыну, мяжу градскаю з мінскай плябаніяй рэчкаю Ржаўцом да рэчкі Свіслачы і рэчкі Вяснінка у шырыню і даўжыню».Дрозд Зм. Гісторыя Масюкоўшчыны: зямля беларуса-татарына Мусы Абрагімавіча Сяліцкага — nashaniva.by, 11.06.2016, 08:40
Транспарт Аўтобус: 11, 28, 29, 40, 41, 49, 54, 60, 62э, 69, 78, 83э, 101, 107, 121, 121д, 126, 130, 140, 149, 181с, 185с
Тралейбус: 10, 14, 18, 21, 33, 38, 39, 47, 55, 58, 77
Чыгунка: «Масюкоўшчына»
Галоўныя вуліцы Вул. Ціміразева Вул. Міхася Лынькова Вул. Матусевіча Вул. Альшэўскага Вул. Жудро Вул. Цімашэнкі Вул. Пятра Глебкі Вул. Чыгладзэ Вул. Данілы Сердзіча Вул. Масюкоўшчына Праезд Масюкоўшчына
Спасылкі Масюкоўшчына Школы ў Масюкоўшчыне
Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)