Карл Тэадор Ясперс (; , - , , Швейцарыя) — нямецкі філосаф, псіхолаг і псіхіятр, адзін з галоўных прадстаўнікоў экзістэнцыялізму.
3 1908 г. асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 г. прафесар філасофіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1937 г. адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945 г. 3 1948 г. выкладаў у Базельскім універсітэце.
У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Агульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю. А. Стрындберг, В. ван Гог, Ф. Ніцшэ).
У 1920—30-я гг. К. Ясперс стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асноўныя катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі К. Ясперса паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасафаванне пра экзістэнцыю паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека К. Ясперс разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філасофскай веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым досведзе любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці.
К. Ясперс стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гістарычнай цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); старажытныя культуры; «вось сусветнага часу» (VIII—II стст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусветная гісторыя; станаўленне навукова-тэхнічнай цывілізацыі («Еўропа XVII—XX ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).
Творы Агульная псіхапаталогія /ISBN 5-88001-021-Х (Allgemeine Psychopathologie, 1913) Псіхалогія светапогляду (Psychologie der Weltanschauungen, 1919); Духоўная сітуацыя эпохі (1931); Філасофія (Philosophie, 3 Bd., 1932); Экзістэнцыйная філасофія (1938); Праблема нямецкай віны (Die Schuldfrage. Ein Beitrag zur deutschen Frage, 1946); Пра ісціну (Von der Wahrheit, 1947);
Літаратура Сідарэнка І. Ясперс // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
Катэгорыя:Філосафы Германіі