thumb|240px|справа|Дынамітны склад Выбуховае рэчыва — хімічнае злучэнне ці іх сумесь, здольная ў выніку пэўных знешніх уздзеянняў ці ўнутраных працэсаў разрывацца з выбухам, выдзяляючы цеплыню і ўтвараючы моцна нагрэтыя газы. Комплекс працэсаў, які адбываецца ў такім рэчыве, называецца дэтанацыяй. Традыцыйна да выбуховых рэчываў таксама адносяць злучэнні і сумесі, якія не дэтануюць, а гараць з вызначанай хуткасцю (кідальны порах, піратэхнічныя саставы).

Існуе шэраг рэчываў, таксама здольных да выбуху, як то ядзерныя і тэрмаядзерныя матэрыялы, антырэчывы. Таксама існуюць метады ўздзеяння на розныя рэчывы, якія прыводзяць да выбуху, як то ўздзеянне лазерам або электрычнай дугой. Звычайна такія рэчывы не называюць «выбуховымі». Выбуховыя рэчывы выкарыстоўваюцца ў зброі, будаўніцтве, горнай справе.

Літаратура Army Research Office. Elements of Armament Engineering (Part One). Washington, D.C.: U.S. Army Materiel Command, 1964. Commander, Naval Ordnance Systems Command. Safety and Performance Tests for Qualification of Explosives. NAVORD OD 44811. Washington, D.C.: GPO, 1972. Commander, Naval Ordnance Systems Command. Weapons Systems Fundamentals. NAVORD OP 3000, vol. 2, 1st rev. Washington, D.C.: GPO, 1971. Departments of the Army and Air Force. Military Explosives. Washington, D.C.: 1967. USDOT Hazardous Materials Transportation Placards Swiss Agency for the Environment, Forests, and Landscap. Occurrence and relevance of organic pollutants in compost, digestate and organic residues. Research for Agriculture and Nature. 8 November 2004. p 52, 91, 182.

Гл. таксама Аманіт Гексаген Нітрагліцэрын Пікрынавая кіслата Трынітраталуол

Спасылкі Міжнароднае таварыства інжынераў-узрывальнікаў

Взрывчатые вещества // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Выбуховыя рэчывы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы