Рыс (Oryza) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя; крупяная культура.

Звычайна ўключае два віды: і . Вырошчваецца галоўным чынам у тропіках і субтропіках, асабліва ў Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі, дзе з'яўляецца асноўным прадуктам харчавання.

Слова «рыс» інда-іранскага паходжання, роднаснае словам пушту wriže і санскрыту vrīhi. Пазней слова трапіла ў грэчаскую мову як óryzon, з яе ў лацінскую oryza і далей у іншыя еўрапейскія мовы.

Дагістарычныя вывядзенне і вырошчванне рысу служыла ключавой роляй для нараджэння кітайскай цывілізацыі і росту насельніцтва. У навуковых колах маецца агульнае меркаванне, што рысаводства распачалася ў басейнах сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Чанцзян. У пасёлку Дун’ян горада Вэйнань правінцыі Шэньсі (Цэнтральны Кітай) былі выяўленыя рэшткі рысу, пасля спецыялізаваных аналізаў ён быў вызначаны як штучны гатунак, які вырошчваўся 5800 гадоў таму.

Катэгорыя:Збожжавыя культуры Катэгорыя:Метлюжковыя