Бычкі́ (Gobiidae) — сямейства рыб атрада акунепадобных.
Апісанне
Даўжыня 7,5 мм — 90 см. Брушныя плаўнікі зрослыя, утвараюць круглы прысосак, што дазваляе рыбам утрымлівацца пры моцных рухах вады.
Віды
Выдзяляецца больш за 200 родаў, каля 600 відаў; пераважна ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Донныя, прыбярэжнамарскія, саленаватаводныя і прэснаводныя рыбы. Найбольш вядомыя бычкі: , , , , , і інш.; на Беларусі — .
Экалогія
Большасць бычкоў кормяцца доннымі беспазваночнымі, ёсць драпежныя і планктонаедныя віды.
Нерастуюць вясной. Ікру адкладваюць у гнёзды, якія падрыхтоўваюць самцы.
Значэнне і выкарыстанне
Некаторыя віды (, , і інш.) маюць прамысловае значэнне.
Літаратура