Я́блык — садавіна, плод яблыні. Адзін з самых пашыраных відаў садавіны. Радзімай яблыка лічыцца Цэнтральная Азія. У цяперашні час найбольш распаўсюджанай з’яўляецца яблыня хатняя і яе шматлікія сарты. Гэта адзін з пладоў дрэва, што найбольш шырока культывуецца. Найбольш шырока вядомы з многіх прадстаўнікоў роду яблыня Сіверса, якія выкарыстоўваюцца людзьмі. Яблыкі растуць на невялікіх ліставых дрэвах. Радзімай яблыні лічыцца Цэнтральная Азія, дзе і да нашага часу прарастае яе дзікі продак, яблыня Сіверса. Яблыкі вырошчваюцца ў Азіі і Еўропы на працягу тысяч гадоў, у Паўночную Амерыку яны патрапілі разам з еўрапейскімі каланістамі. Яблыкі прысутнічаюць у міфалогіі і рэлігіях шматлікіх народаў, у тым ліку ў нарвежскай, грэчаскай і хрысціянскай традыцыях. У 2010 годзе быў расшыфраваны ген яблыка, што прывяло да прагрэсу ў барацьбе з хваробамі і селекцыі яблыкаў.
Вядома больш за 7500 сартоў яблыкаў. Розныя гатункі вырошчваюцца для розных густаў і мэт, у тым ліку для ўжывання ў ежу і вытворчасці сідру. Хатнія яблыкі, як правіла, размножваюцца прышчэпкамі, у той час як дзікія яблыкі добра растуць з насення. Дрэвы схільныя да шэрагу грыбковых, бактэрыяльных хвароб і ўздзеяння шкоднікаў.
У 2005 годзе ва ўсім свеце было вырашчана звыш 55 млн тон яблыкаў на агульную суму каля 10 мільярдаў долараў. Кітай вырабіў каля 35 % ад гэтай сумы, у той як ЗША з’яўляецца другім паводле колькасці яблыкаў вытворцам, з больш чым 7,5 % ад сусветнай вытворчасці. Іран займае трэцяе месца, за ім ідуць Турцыя, Расія, Італія і Індыя.
Яблыкі часцяком ядуць сырымі, але іх таксама выкарыстоўваюць у многіх харчовых прадуктах, як то дэсерты і напоі. Яблыкі станоўча ўздзейнічаюць на арганізм чалавека, аднак часам могуць назірацца алергічныя рэакцыі на розныя бялкі ў яблыках.
Гл. таксама Яблычны сок
Спасылкі
Факты пра яблыкі Сорты яблыкаў. Бабуліны парады Карысныя ўласцівасці яблыкаў
Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы