Ле́нінец (, ; да 1937 года Ясені) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 3 км на поўдзень ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.
Гідраграфія На ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Камарын — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).
Ленінец уваходзіў у склад Спярыжскага сельсавета, які ў 2005 годзе быў перайменаваны ў ДублінскіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. №159 "О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района". 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Ленінец увайшоў у склад Чамярыскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 , а ў 2009 годзе быў перададзены ў склад Малажынскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области .
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 91 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі