Ля́ды (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (67 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія
Размяшчэнне У 26 км на поўдзень ад Брагіна, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 145 км ад Гомеля.
Гідраграфія На ўсходзе канал Марозаўка.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя як вёска і фальварак у Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні
У 1930 годзе арганізаваны калгас "Герой працы", дзейнічалі цагельню, вятрак, гамарня. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад саўгаса "Брагінскі" (цэнтр — вёска Піркі).
Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Піркаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., пасля — у склад Савіцкага сельсавета, які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва
Колькасць 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1908 год — 32 двары, 172 жыхара. 1959 год — 380 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (67 сем'яў) пераселены.
Літаратура