Ра́на (лац. vulnus, eris n.) — механічнае пашкоджанне тканак і органаў цела з парушэннем цэласці іх покрыва. Невялікія паверхневыя раны з частковым пашкоджаннем скуры ці слізістай абалонкі называюцца ранкамі. Зажывае рана з утварэннем рубца. Прыкметы раны: боль, мясцовае запаленне, крывацёк, кровазліццё і інш. Лячэнне: хірургічная апрацоўка, антыбіётыкі і інш..

Класіфікацыя ран Паводле ўмоў узнікнення адрозніваюць раны , выпадковыя, баявыя; паводле механізма ранення і характару пашкоджання — рэзаныя, колатыя, рубленыя, ад укусаў, ірваныя, ударныя, размажджэраныя, скальпаваныя (пры адслойцы або адрыве значных участкаў скуры), агнястрэльныя і інш..

Адрозніваюць таксама датычныя, сляпыя (прадмет засеў у тканках) і навылётныя (прадмет, які выклікаў траўму, прайшоў навылёт), пранікальныя (пры раненнях жывата, чэрапа, суставаў) і , з пашкоджаннем унутраных органаў або без; адзінкавыя, множныя, спалучаныя, камбінаваныя.

Паводле асаблівасцей мікробнай флоры раны бываюць стэрыльныя і інфіцыраваныя. Пасля ранення адбываецца першаснае ачышчэнне раны ў выніку траўматычнага ацёку, сціскання раны і выціскання наверх амярцвелых і прамочаных крывёй тканак; другаснае ачышчэнне — у выніку развіцця запалення і дзейнасці мікраарганізмаў.

Гл. таксама Язва

Літаратура

Спасылкі

* Катэгорыя:Траўматалогія Катэгорыя:Ваенная медыцына Катэгорыя:Медыцынская тэрміналогія