Мікалай Халецкі (каля 1589 — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі мечнік літоўскі (1615—1650), ваявода новагародскі (1650—1653); староста алькеніцкі, ляйпунскі і аліцкі.
Біяграфія
З шляхецкага роду Халецкіх, сын Дзмітрыя, падскарбія вялікага літоўскага, і Рэгіны з Дыбоўскіх.
Пачаўшы сваё навучанне ў Віленскай акадэміі, працягнуў яго дванаццацігадовым падарожжам па-за мяжой. Вучыўся ў Лёвене (Галандыя) і парыжскай Сарбоне, дзе атрымаў «вянок мудрасці» («Laurea Corona Sapientiae») і званне «Vertex Liberalium Artium» за дасягненне дасканаласці ў вольных навуках. Там жа, у сталіцы Францыі, апублікаваў у 1606 годзе свой першы твор — панегірык у гонар Яна Замойскага.
Каралеўскі дваранін. 18 разоў абіраўся паслом на соймы.
Падчас польска-шведскай вайны 1617—1618 гг. выставіў уласную харугву. Пры штурме Парнава прабіўся да яго муроў і першым узарваў петардуГ. Галенчанка. Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ—XVIII ст. // «Герольд Litherland» № 3—4 (7—8). С. 87—102.. Браў удзел у вайна з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў. У Алькеніках трымаў кузню і пушкарню, якія забяспечвалі зброяй войска Вялікага Княства ЛітоўскагаOskar Halecki. Mikołaj Krzysztof Chalecki // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 251—252..
Асноўныя творы Аўтар шэрагу твораў, у тым ліку: Alegorie (1618); Binarius Chalecianus sive duo manipuli liliorum (1642).
Літаратура Oskar Halecki, Mikołaj Krzysztof Chalecki, w: Polski Słownik Biograficzny, Kraków 1937, t. III, s. 251—252.
Спасылкі
Мікалай Крыштаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Мечнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты алькеніцкія Катэгорыя:Старосты ляйпунскія Катэгорыя:Старосты аліцкія