Апенінскія горы, або Апеніны (; ) — горная сістэма ў Італіі, якая працягваецца больш чым на 1000 км з поўначы на поўдзень краіны, у асноўным уздоўж усходняга ўзбярэжжа Апенінскага паўвострава.
Пераважныя вышыні 1200—1800 м, максімальная вышыня горнай сістэмы — 2912 м (вяршыня Корна-Грандэ). Расліннасць гор прадстаўлена міжземнаморскімі хмызнякамі, букавымі і хваёвымі лясамі, на вяршынях сустракаюцца лугі.
Прынята адрозніваць Паўночныя Апеніны (практычна ўтвараюць адзіную сістэму з Прыморскімі Альпамі), якія ўключаюць Лігурыйскія Апеніны, Тасканскія Апеніны і Умбрскія Апеніны, Цэнтральныя Апеніны і Паўднёвыя Апеніны.
Спасылкі
Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Горы Італіі