Кра́сная Гара́ (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 4 км на захад ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 121 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма На аўтадарозе Хойнікі — Камарын.

Планіроўка складаецца з 2 прасталінейных, паралельных паміж сабой вуліц, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана ў 1920-я года перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі).

Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (92 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванніРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области .

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 369 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Буркоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна