Заці́шша. Сустракаецца таксама варыянт Заці́шына (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 13 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 243 км ад Гомеля, 8 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На рацэ Пціч (прыток ракі Прыпяць).
Экалогія і прырода На ўсходзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Навасёлкі — Акцябрскі.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як засценак у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я годы. Па дадзеных на 1897 год у вёсцы знаходзіліся гамарня і крама. Па стану на 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 17 двароў і забілі 64 жыхары. Некаторы час у вёсцы знаходзілася партызанская друкарня і выходзіла падпольная абласная газета «Бальшавік Палесся». 16 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 4 двары, 7 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 18 двароў, 153 жыхары (паводле перапісу). 1908 год — 31 двор, 187 жыхароў. 1920 год — 160 жыхароў. 1940 год — 52 двары, 220 жыхароў. 1959 год — 133 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 12 двароў, 23 жыхары. 2004 год — 4 двары, 6 жыхароў.
Вядомыя ўраджэнцы А. І. Перагуда — заслужаны працаўнік культуры Беларусі.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна