Істо́пкі (, ; раней таксама Сто́пкі) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета. Апошні жыхар памёр у 2004 годзе.
Геаграфія
Размяшчэнне За 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 7 км на паўднёвы захад ад Рассвета, за 169 км ад Гомеля.
Экалогія і прырода Вакол вёскі — лес.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі. Забудова драўляная.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя, калі засценак Істопкі ўваходзіў у Рудабельскую воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 17 жыхароў. 5 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць 2005 год — няма жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 10 двароў, 81 жыхар (паводле перапісу). 1908 год — 16 двароў, 88 жыхароў. 1917 год — 99 жыхароў. 1940 год — 25 двароў, 110 жыхароў. 1959 год — 111 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 1 двор, 1 жыхар. 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пратасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна