Катастрофа Як-28Р пад Дашкаўцамі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 19 красавіка 1973 года каля вёскі Дашкаўцы. Самалёт Як-28Р з бартавым нумарам 17 падняўся з ваеннага аэрадрома Шчучына ў 18:30, праз некалькі хвілін рухнуў за 17 кіламетраў ад аэрадрома пад вёскай Да́шкаўцы. Экіпаж — капітан Анатоль Велігура і штурман Юрый Бокаў — загінуў.
Камісія па раследаванні катастрофы на чале з Героем Савецкага Саюза Леанідам Бядой прыйшла да высновы, што праблемы пачаліся на 70 секундзе пасля пад’ёму — самалёт выйшаў з-пад кантролю. У апошні момант капітан Велігура адвярнуў самалёт ад вёскі Дашкаўцы, уратавацца не меў шансаў. Штурман — Юрый Захаравіч Бокаў — пасля адвароту ад вёскі паспрабаваў катапультавацца, але было ўжо запозна. Жыхары вёскі паставілі помнік лётчыкам і назвалі две вуліцы вёскі ў іх гонар.
Спасылкі И вздрогнул от взрыва местный лес Небо, небо! Как много мужества и риска требует каждый шаг в манящую синеву…
Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Беларусі Катэгорыя:Падзеі 19 красавіка Катэгорыя:Красавік 1973 года Катэгорыя:1973 год у Беларусі